Усяго патроху66

Кірыл Валошын расказвае пра Мексіку з яе смажанымі конікамі, заборыстымі напоямі і высачэзнымі гарамі + КАРТА падарожжа

Сузаснавальнік tut.by, hoster.by і cafe netto Кірыл Валошын ужо ў трэці раз абірае экстрэмальны адпачынак. Раней ён скараў горы Індыі і Непала, а цяпер чарга дайшла і да Мексікі.

Кірылу ўжо даводзілася раней каштаваць і галубоў, і скарпіёнаў, і змей. Мексіка падарыла яму магчымасць адведаць і цвыркуноў.

Кірыл не альпініст-адзіночка, сёлета паднімаўся ў складзе групы пад кіраўніцтвам Сяргея Варыводы. Ахвотных скараць самую высокую гару Мексікі Арысаба, вышыня якой 5636 метраў, назбіралася 14 чалавек. На самы верх узабраліся восем. Іншыя захапляліся неверагоднымі краявідамі з больш нізкіх вышыняў.

Кірыл таксама апынуўся сярод тых, хто на самую вяршыню не ўзышоў — «развалілася» калена. Праз праблемы са звязкамі вырашыў не рызыкаваць і спыніўся, дабраўшыся да 4600 метраў. Але і без гэтага эмоцый шмат. За два тыдні паспеў пабываць і ў невялікіх гарадах, і ў сталіцы, паплаваць у Карыбскім моры, пабачыць старажытныя руіны і велічныя піраміды.

«Наша Ніва»: Чаго ж вас панесла ў горы?

Кірыл Валошын: Гэта драйв. Камусьці такі адпачынак не пасуе, а кагосьці ён узбуджае. Ты свядома ідзеш на гэтыя пакуты, пераадольваеш сябе. Чым больш складаная гара, чым больш доўгі пад’ём, тым больш эмоцый. Усё дзеля таго, каб падняцца. Каб там, на вяршыні, адчуць кайф ад таго, што скарыў гару. Пасля — не менш складаны спуск уніз. Увесь гэты «ідыятызм» складана патлумачыць. Ідзеш і назіраеш, як мяняецца клімат. Чым вышэй, тым халадней. З’яўляецца або знікае розная расліннасць. Адкрываюцца казачныя віды. Паднімаешся, тупіш недзе ў самім сабе. Штосьці накшталт рухавай медытацыі. Думкі спачатку блукаюць, а потым выветрываюцца. Ідзеш з пустой галавой.

Смажаныя конікі.

З нататак Кірыла ў фэйсбуку:

«Так! Мы паелі смажаных конікаў!

Ногі конікаў захрасаюць паміж зубоў. Смак падобны на салёныя анчоусы.

Прадаюць іх як семкі — са шклянак. Можна і буйных браць (саранча) і дробных россыпам (цвыркуны). З лімонам, перцам або ў «сваім соку».

Па мне — смачна! Кажуць, гэта ежа будучага;)»

«НН»: Што традыцыйнае мексіканскае паспелі пакаштаваць?

 КВ: Цвыркуны вельмі смачныя, добра есці з півам. Увогуле з мексіканскай кухняй усё досыць проста. Паколькі ў краіне не вельмі высокі ўзровень жыцця, то самая распаўсюджаная ежа — тонкія кукурузныя булкі і з імі ўсё, што заўгодна. Бабы, кактусы, мяса такое, мяса гэткае. Вельмі здзівіла малкахетэ — вялізны лававы чан, у якім нам прынеслі кактусы з чатырма відамі мяса. Іх, дарэчы, у Мексіцы ядуць і сырымі. З агавы робяць напітак падобны на наш квас, толькі больш алкагольны і заборысты. Таксама робяць напітак — пульке. Смак яго… я б сказаў, на аматара. Калі конікаў я б еў і еў, то пакаштаваўшы пульке, зразумеў, што не маё».

Малкахетэ.

«НН»: Як агулам цэны ў краіне?

КВ: Не дорага, калі не адпачываць на моры. Там пераважна турысты з ЗША, таму цэны вельмі высокія. У невялікіх гарадах нядорага. Заночыць будзе каштаваць 10-15 даляраў за ноч, прыкладна столькі ж будзе каштаваць паабедаць у рэстаране. Вулічная ежа — увогуле капейкі. Калі не грэбуеце булкамі з бобам, з мясам, то зусім сціплыя сумы выходзяць. Танна — пераважна, цывілізавана — адносна, бяспечна — больш-менш. Можна раіць турыстам.

«НН»: Ці іншага смаку тэкіла на яе радзіме?

КВ: Хоць і маю адносіны да рэстаранаў, але мне яна на адзін смак. Добрая тэкіла паўсюль добрая тэкіла: што ў мясцовых крамах, што ў duty free. Лёгка п’ецца, добра закусваецца і на раніцу галава не баліць.

«НН»: Магніцікаў шмат прывезлі?

КВ: Прывёз, так. Да прыкладу, магніцік з самбрэра, тыпова мексіканскі, узяў дзесьці за даляры два. Там, дарэчы, можна крыху пагандлявацца. Насамрэч, складана ў Мексіцы з сувенірамі. Іх, падаецца, шмат, але ўсё вельмі… спецыфічнае. Як па мне, адтуль у падарунак можна прывезці смажаных конікаў, можа быць, тэкілу ў бутэльцы незвычайнай формы. Там робяць соль, змешаную з прыправамі і са смажанымі конікамі альбо з чарвякамі, тымі, што паядаюць агаву. Такі падарунак будзе запамінальным і ад яго будзе нейкая карысць.

Тулум.
Тулум.
Тулум.
Тулум.

«НН»: Дзе плавалі, як вада?

КВ: У горадзе Тулум на паўвостраве Юкатан. Карыбскае мора вельмі прыемнае. Класныя пляжы, класнае мора. Адно, жыўнасці малавата: каб штосьці пабачыць, трэба далёка заплыць, да каралаў. Ля берага проста празрыстая вада і амаль ніякіх рыб.

«НН»: Як клімат?

КВ: Тэмпература далёка за 30. Мне было спякотна, але ўсё залежыць ад сезону. Нам пашанцавала, па прагнозе надвор’я два тыдні вандроўкі мусіў ліць дождж па ўсёй Мексіцы, але мы трапілі пад яго толькі пару раз.

«НН»: Мексіканцы — яны якія?

КВ: Лёгкія расслабленыя паўднёвыя людзі. Ветлівыя, быццам бы лёгкія ў стасунках. У абслугоўванні досыць уважлівыя. У адным з рэстаранаў, пакуль мы чакалі ежу, нам прынеслі вялікія самбрэра і ружжо, каб мы фоткаліся.

Тласкала-дэ-Хікатэнкатль.
Тласкала-дэ-Хікатэнкатль.

«НН»: Якіх экзатычных жывёл бачылі?

КВ: Самыя тыповыя і папулярныя — ігуаны. Не вельмі вялікія і не вельмі страшныя. Птушак прыгожых шмат, асабліва на ўзбярэжжы, крычаць на ўсе галасы. Вялізныя пеліканы ляталі па трое, па чацвёра.

З нататак Кірыла ў фэйсбуку:

«Вучыце мовы!

Купіў у мясцовым гіперы зубную пасту. На адваротны бок не глядзеў: хто ж да яе чытае інструкцыю? Упакоўка быццам бы нейтральная. Першыя падазрэнні ўзніклі, калі адчуў дзіўны смак пасты. Толькі пасля таго, як размазаная шчоткай паста на «фікунду фклеіла ўот», забіла ўсе шчыліны з пломбамі і наліпла на дзяснах, сумневы зніклі канчаткова. Адчуў сябе паношаным зубным пратэзам:)»

«НН»: Выпадак, калі замест пасты ўзялі ў краме мазь для пратэзаў, вы ўжо апісалі. Здараліся яшчэ нечаканкі?

КВ: Была адна… У Мексіку мы дабіраліся праз Кубу. Крыху перамудрылі з квіткамі і давялося ляцець у Гавану на суткі раней, чым усе астатнія. З мяне за ноч у гатэлі ўзялі ў чатыры разы болей, чым з усіх астатніх! Куба — гэта ўвогуле асобная гісторыя: да турыстаў увагі ніякай, але цэннік бязбожны. І на мой аргумент: «Як можа быць $90 за нумар, у якім мы заўтра будзем жыць за $20, а на сайце яго цана $60?» — дзяўчына на рэцэпцыі адказала спакойна: «Вось так. У нас свабодная краіна». Зразумела, ніякіх чэкаў мне не давалі.

«НН»: Што б параілі турыстам, якія збіраюцца ў Мексіку?

КВ: Там паўсюль амерыканскія разеткі, таму не забудзьце ўзяць адаптар. На Кубе гэты кавалачак пластыку, які разваліўся праз два дні, каштаваў больш за $10. І мне сказалі, што гэта я яшчэ зэканоміў, бо так ён $15—$20 каштуе. У гатэлях адаптараў няма, таму часта людзі застаюцца без сувязі. А з астатнім можна вырашыць на месцы і дакупіць усё неабходнае, калі раптам пра штосьці забудзецеся.

Тэатыўакан.
Тэатыўакан.
Ла-Малінчэ.
Ла-Малінчэ.
Ла-Малінчэ.
Альхахука.
Альхахука.
Чычэн-Іца.
Кантона.
Кантона.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч10

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя праводзіць у Беларусі маштабнае камандна-штабное вучэнне. Абяцаюць спецтэхніку з перакрыццём вуліц і піратэхніку3

Алексіевіч расказала, як ёй прапанаваў дапамогу расійскі мільярдэр Неўзлін18

Грузінская паліцыя разагнала акцыю пратэсту апазіцыі і знесла намётавы гарадок4

Прэзідэнт непрызнанай Абхазіі пайшоў у адстаўку2

Кепскі мір ці зацяжная вайна. Як Украіна рыхтуецца да таго, што Трамп паспрабуе адразу пасадзіць яе за стол перамоваў13

Беларусь згуляла ўнічыю з Балгарыяй у апошнім матчы Лігі нацый. Лукашэнку на трыбунах таксама ўспомнілі5

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства23

Абарваныя адразу два інтэрнэт-кабелі, якія злучаюць Скандынавію з Германіяй і Літвой. Падазраюць дыверсію15

Беларусцы прыйшлося вярнуць дзіцячую дапамогу дзяржаве за паўгода. Што адбылося?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч10

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч

Галоўнае
Усе навіны →