Зборная ЗША (14 гульцоў маюць узрост да 26 гадоў) заваявала бронзавыя медалі чэмпіянату свету па хакеі. У матчы за3-е месца амерыканцы па булітах выйгралі ў Фінляндыі 3:2.
Асноўны час і авертайм скончыліся з лікам 2:2, а ў серыі булітаў амерыканцы перамаглі 2:1, прычым дзве шайбы закінуў гулец беларускага паходжання,
На гэтым чэмпіянаце Алекс правёў за ЗША чатыры матчы: тры плэй-оф і апошні матч групавога турніру са Славакіяй, прыляцеўшы перад гульнёй.
Алекс у студзені, дарэчы, разам з ЗША заваяваў золата моладзевага чэмпіянату свету.
А 21:30 пачнецца фінал Швецыя — Швейцарыя.
Пяць фактаў пра Алекса Гальчанюка
***
Алекс нарадзіўся ў 1994 годзе ў Мілуокі, штат Вісконсін. Тады ў Штатах за мясцовую каманду гуляў ягоны бацька — Аляксандр Гальчанюк, які шмат гадоў выступаў за зборную Беларусі, нават на Алімпіядзе ўНагана-1998 .
Вядома, што за хакеіста Гальчанюка змагаліся расейцы, яны хацелі, каб хлопец прыняў іхняе грамадзянства. Але Алекс выбраў амерыканскае, аб чым сёння не шкадуе.
Што датычыць беларусаў, то сам хакеіст дзівіўся, чаму з Мінска не было ніякіх запрашэнняў.
«Мне не прапаноўвалі гуляць за беларускую зборную. За ўвесь час я не размаўляў ні з адным з кіраўнікоў вашай федэрацыі.»
Каментары