У Заходняй Беларусі гэта цэлая традыцыя. Нарыс Алеся Касьценя.
У Заходняй Беларусі гэта цэлая традыцыя... Піша Алесь Касьцень.
У Заходняй Беларусі за польсікм часам ровар меў немалое значэнне. Былi нават спецыяльныя веласiпедныя вайсковыя падраздзяленнi. Як успамiнаюць старыя людзi, менавiта на роварах прыязджалi ў вёскi польскiя палiцыянты. Былi i фурманкi, але ровар пераважаў. I вось убачыць селянiн здалёк, што да вёскi наблiжаюцца пару «ровэжаў» — адразу нацянькi. А ў яго комiн не пабелены — аштрафуюць. А ў каго ў лазенцы кацёл бурболiць, самагоначка цячэ — таксама трэба затушыць агонь, перахаваць, бо знойдуць: штраф зусiм немалы, а то i ў пастарунак, на адседку. Потым пачалi палiцыянты на «ровэжах» шукаць па вёсках i лiсткi, якiя падкiдвалi сябры Камунiстычнай партыi Заходняй Беларусi. Пра гэта таксама ўжо забыта. А мiж тым наш народны Максiм Танк прымаў непасрэдны ўдзел у гэтай дзейнасцi. У яго таксама быў ровар, бо быў ён з даволi заможнай сялянскай сям’i. Пагартайце яго ўспамiны.
Калi ж з’явiўся ровар? Само слова iдзе ад англiйскага «rоwеr». Так што цi не жыхары туманнага Альбiёна яго вынаходнiкi? Недзе чытаў, што адным з вынаходстваў чалавецтва, якiя дазволiлi яму шпарчэй рухацца да новага жыцця, было кола. Вiдаць, сапраўды так. А кола да ровара мае самае непасрэднае дачыненне. Два колы, рама, сядзенне ды руль, яшчэ педалi i ланцуговая перадача — самы класiчны ровар. У кiнахронiках пачатку ХХ стагоддзя можна пабачыць вельмi цiкавыя першасныя ровары: з вялiкiмi i зусiм маленькiмi коламi, з сядзеннямi, якiя высока ўзнесены над зямлёй. Былi яны i трохколавымi, i чатырохколавымi. Але паступова ровар набыў той выгляд i тую аздобу, якая стала найбольш рацыянальнай. Паглядзiце тэлевiзар: ровар у нас, у В’етнаме цi Кiтаi, у Еўропе мае аднолькавы знешнi выгляд. Магчыма, ёсць нейкiя адрозненнi ў механiцы, але прынцып аднолькавы. I гэта простая, па сучасных мерках, рэч вельмi добра i надзейна служыць людзям на ўсiх кантынентах.
Яшчэ сто гадоў таму ў нашых мясцiнах ровар быў адметнасцю немалой заможнасцi. Яго мог дазволiць сабе набыць чыноўнiк, настаўнiк (у тыя часы настаўнiкi атрымлiвалi вельмi добрыя грошы, прыкладам, дазвалялi сабе трымаць у сям’i прыслугу). Набывалi ровары i простыя людзi. Але гэта быў яшчэ не столькi сродак перамяшчэння, колькi нейкая забава.
А вось для нашых бацькоў у шасцiдзесятых гадах мiнулага стагоддзя ровар стаў ужо вельмi неабходнай рэччу. Каштаваў ён па тых часах не вельмi танна, недзе каля пяцiдзесяцi рублёў, i ўсё‑такi з бюджэту сям’i такiя грошы выдзялялiся. Таму што бацькам, простым рабочым, трэба было дабiрацца на працу. А гэта ў некага тры, у некага пяць, а ў некага i дзесяць кiламетраў. Грамадскага ж транспарту ў маленькiх гарадках тады практычна i не iснавала. Бацька, калi пачаў працаваць у Паставах на лесазаводзе, кожны дзень адмерваў з вёскi i назад па дзесяць кiламетраў. Як тут без ровара?
Зразумела, мы, пацаны, у тыя часы не тое што пра нейкiя «Арляняты» не ведалi, мы марылi толькi аб адным: каб бацькi, прыехаўшы з працы, дазволiлi нам вечарам пару гадзiн паездзiць на iхнiх роварах. А вось тут пачыналася асалода. Асфальтаваных вулiц у Паставах яшчэ не было. Брук. Па плошчы, дзе быў асфальт, таксама не надта пакружаняеш. Затое нам пашанцавала, што стаялi ў Паставах ракетчыкi. I ад горада да месца размяшчэння ракет праклалi яны дарогу з жалезабетонных плiт, кiламетраў з восем. Вось тут i наладжвалiся гонкi. Канешне, гонкi — гэта занадта гучна, але нам падабалася. Гляджу сёння па тэлевiзары на мiжнародныя гонкi веласiпедыстаў, дзе, дарэчы, ёсць прысутнасць i беларусаў, i ўспамiнаю нашы, тагачасныя. Не параўнаць нi ровары, нi ўзровень, пра хуткасць i гаварыць няма чаго. А вось азарт, вiдаць, аднолькавы. У нашых тагачасных «гонках» самымi непрыемнымi былi аварыi. I справа не ў пабiтых каленках, локцях цi лбах. А вось калi ламаўся ровар — тут ужо не жартачкi. Да ранiцы трэба аднавiць. Ну, прабiтую камеру, мы яе называлi «кiхой», заклейваць умелi добра. А вось калi парваўся ланцуг, альбо паламалася «зорачка» — тут ужо бралiся за рамонт усёй грамадой, шукалi патрэбныя дэталi, разам рамантавалi. Я сказаў бы, i гэта не нейкi вобраз, у той час ровар аб’ядноўваў нас, збiваў у гурт, дружны i бескарыслівы. Калi ўжо сталi юнакамi, то ровары адышлi на другi план, з’явiлiся iншыя iнтарэсы. Але ровар застаўся ў якасцi сродку руху. Такiм ён быў i пасля прыходу з тэрмiновай службы. Такiм ён з’яўляецца i цяпер. Напрыклад, мне без ровара, ад таго часу, як вызваляюцца дарогi ад снегу, i да таго часу, як снег зноў ляжа на дарогi, проста не абысцiся. На iм хутка дабрацца да свайго поля, на iм хутчэй наведаць могiлкi, на iм у рэшце рэшт у краму хутчэй падскочыць. Аўтамабiля няма, ды я яго i баюся, а ровар — лацвей.
Дарэчы, аб аўтамабiлях. Разумею, што так шмат ровараў у азiяцкiх краiнах. Там узровень жыцця адпавядае такому сродку руху. Але ж Еўропа, асаблiва краiны яе паўночнай часткi, тая ж Галандыя, Данiя i iншыя — глядзiш па тэлебачаннi рэпартажы адтуль — i проста, як мурашы паўсюль — веласiпеды. Магчыма, больш дасканалыя, прыгожыя, але веласiпеды. Старая Еўропа ў цэнтрах сваiх гарадоў адназначна мае вузкiя вулiцы, ды i не на вузкiх там шмат «пробак». Але мне здаецца, што тут ёсць i яшчэ адзiн фактар прыхiльнасцi еўрапейца да ровара. Пры iх маларухомым, гарадскiм жыццi ровар усё‑такi патрабуе фiзiчных намаганняў. А гэта ж для здароўя карысна. Калi ж чытаю цi гляджу, як на ровары пад’язджае да свайго мiнiстэрства якi‑небудзь еўрапейскi мiнiстр... Можна ўсмiхнуцца — на публiку працуе. А можна i задумацца: цi не адна з прыкмет гэтага самага дэмакратызму? Ды i мiнiстру, як любому чалавеку, патрэбны моцныя мускулы.
Паболела ровараў i ў маiм родным гарадку. Быў перыяд — сямiдзесятыя—васьмiдзесятыя гады, калi iх стала значна менш. Больш было грамадскага транспарту, больш з’явiлася ў карыстаннi людзей аўтамабiляў, асаблiва матацыклаў (а матацыкл жа — ровар у прынцыпе, толькi рухае коламi не чалавек, а матор). А сёння ровараў стала нашмат больш. Прайдзiце па любой вулачцы любога раённага гарадка — абавязкова цi абгонiць вас праз некалькi хвiлiн, цi паедзе вам насустрач веласiпедыст. Шмат iх i за горадам, на шашы. Гэта, вiдаць, стварае пэўныя праблемы для бяспекi руху, асаблiва, калi на ровар садзiцца дзiця. Выйсце ёсць. Але ў нашым рэгiёне я бачыў толькi адну шашу, дзе побач пракладзена свая, веласiпедная асфальтаваная дарожка. Гэта каля Мядзела. I яшчэ пра праблемы. Яны, са значным павышэннем колькасцi ровараў, з’явiлiся ў мiлiцыi. Крадуць. Ад крам, ад iншых грамадскiх месцаў, а то i проста з дварышчаў неабачлiвых людзей, якiя заганяюць ровар не ў хлеў цi ў нейкую прыбудову, а проста кiдаюць яго блiзка ад веснiц. I выкрыць такi крадзеж, як расказвалi мне супрацоўнiкi мiлiцыi, вельмi цяжка. Таму што злодзей адразу мяняе раму, ставiць новыя, таксама ўкрадзеныя, колы. Гэта найбольш датычыцца старэнькiх, не аднаго дзесяцiгоддзя жыцця рэчаў. Новы, зусiм iншай аздобы ровар злодзей браць пабаiцца. Цяпер практычна на любой веласiпеднай стаянцы ля крамы — а ёсць у нас i такiя — бачыш: прыехаў чалавек на ровары, загнаў яго ў рашотку. I дастае ланцуг, замыкае.
Размаўляю з малазнаёмым аднагодкам. Вучылiся некалi ў паралельных класах.
— Што чуваць?
— Ды вось ровар учора ўкралi.
— У мiлiцыю звяртаўся?
— Не буду.
— А чаму?
— Я лепш украду, падбяру такi, якi майму адпавядаў.
Нейкая ланцуговая рэакцыя атрымлiваецца.
Чытач заўважыў, што, пiшучы пра простыя рэчы, я люблю звяртацца да лiтаратуры, прыводзiць цытаты з прозы, паэзii. Ну як абысцiся без гэтага. Успамiнаў, пашукаў. Ёсць. I не веласiпед, а ровар. У Рыгора Барадулiна:
Прывёз хлапец на ровары
Курэй i мёду збан.
-
ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава
-
Калі Украіна захавае суверэнітэт узамен за нейтральнасць, што гэта будзе значыць для Беларусі?
-
Ці здасць Трамп Украіну Расіі? Чаму дэмакраты разгромленыя? Да чаго прывядзе кантроль рэспубліканцаў над выканаўчай і заканадаўчай уладай адначасова?
Каментары