Літаратура77

Польскі шпіён выпусціў кнігу пра Беларусь

Аўтар піша пра беларускі КДБ, ФСБ і... шведа-шпіёна з вёскі Мядведкі.

Афіцэр польскай разьведкі пад псэўднімам Вінцэнт В. Сяверскі (Vincent V. Severski) напісаў шпіёнскую аповесьць, падзеі ў якой разгортваюцца ў лукашэнкаўскай Беларусі і — сюрпрыз — у Швэцыі.

«Нелегалы» («Nielegalni») — гэта дэтэктыўная аповесьць пра таямніцы працы шпіёнаў-нелегалаў. Кніга выйшла летась і стала гітом па продажы.
Плянуецца яе выданьне па-расейску.

Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы атрымоўвае інфармацыю пра таямнічую скрыню, закапаную ў 1940-ыя гады ў руінах Берасьцейскай крэпасьці. У ёй схаваныя сэнсацыйныя даваенныя архівы НКВД пра дзейнасьць савецкай разьведкі і яе шпіёнаў у міжваеннай Польшчы. За скрыняй пачынаюць паляваць Варшава й Масква. Ас польскай разьведкі Конрад Вольскі й яго найлепшыя агенты рушаць у пагоню за гістарычным скарбам. У дадатак швэдзкая разьведка просіць палякаў дапамагчы ў назіраньні за 80-гадовым Хансам Ёргенсам — датчанінам са швэдзкім пашпартам, які аказваецца супершпіёнам расейскіх спэцслужбаў і да таго ж беларусам з-пад Горадні. Ёргенс большасьць жыцьця пражыў у Скандынавіі й палае лютай нянавісьцю да палякаў за забойства ў часе вайны яго сям’і й жыхароў ягонай роднай вёскі Мядведкі. Яго гісторыя цесна зьвязаная з акалічнасьцямі архіву НКВД.

Пачынаецца гонка на апераджэньне. Польскія й расейскія агенты едуць у Беларусь. Там не абыходзіцца без лукашэнкаўскага КДБ. Аднак вобраз беларускіх спэцслужбаў у кнізе Сяверскага наўрадці спадабаўся б менскім чэкістам. Камітэт дзяржбясьпекі паказаны наскрозь карумпаванай структурай, павязанай зь бізнэсам і кантрабандыстамі, а самі чэкісты — аматары чаркі й расейскія агенты. Але нават капітан Васіль Крупа, які зьлівае інфу масквічам, марыць пра Беларусь без Лукашэнкі й лічыць сябе беларускім патрыётам.

Усе гэтыя, на першы погляд, розныя гісторыі й людзі злучаюцца ў займальны сюжэт кнігі, якая налічвае больш за 800 старонак.

«Супадзеньне апісаных у кнізе падзей з сапраўднымі выпадковае, але не заўсёды» — піша на пачатку кнігі Вінцэнт Сяверскі. Аўтар адпрацаваў у спэцслужбах 27 гадоў. За гэты час ён удзельнічаў у 140 місіях у амаль 50-ці краінах пад выдуманым імем. Займаў кіраўнічую пасаду ў Агенцтве выведкі і ў 2007 годзе выйшаў у адстаўку. Мае шмат урадавых узнагародаў. Вядома, што і Барак Абама ўзнагародзіў яго нядаўна ордэнам «Легіёну пашаны».

Інтэрвію зь Вінцэнтам Сяверскім зьявіцца на Польскім радыё ў бліжэйшыя дні.

Каментары7

«Дамоклаў Меч». Канал «Белорусскій сіловік» настолькі прарасійскі, што многія меркавалі, што гэта расіяне яго вядуць. Не, за ім стаіць суперагент Лукашэнкі25

«Дамоклаў Меч». Канал «Белорусскій сіловік» настолькі прарасійскі, што многія меркавалі, што гэта расіяне яго вядуць. Не, за ім стаіць суперагент Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Мітрапаліт Веніямін назваў адну з першых спраў Грамадскай рады па маральнасці — адмянілі спектакль, які паказвалі 10 гадоў13

Як выглядаюць двары ў новым распіяраным жылым комплексе ВІДЭА9

Масква абяцае дапамогу Мінску на выбарах 2025 года «ў выпадку дэстабілізацыі»14

Украінскія беспілотнікі ўначы атакавалі тры расійскія спіртзаводы11

Беларускі сцяганосец на Алімпіядзе ў Токіа стаў рыэлтарам2

Хацелі як лепш, а выйшла як заўсёды. Пра што сведчаць малдаўскія выбары102

Маляваныч расказаў, колькі ў яго скралі тэлефонныя махляры і чаму паверыў ім20

«У ZUS акруглілі вочы: яны ніколі пра такое не чулі». Як беларусы пераводзілі пенсію з Беларусі ў Польшчу5

Зімовую форму мінскіх даішнікаў таксама памянялі ФОТЫ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дамоклаў Меч». Канал «Белорусскій сіловік» настолькі прарасійскі, што многія меркавалі, што гэта расіяне яго вядуць. Не, за ім стаіць суперагент Лукашэнкі25

«Дамоклаў Меч». Канал «Белорусскій сіловік» настолькі прарасійскі, што многія меркавалі, што гэта расіяне яго вядуць. Не, за ім стаіць суперагент Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →