Нерухомасць1616

Жыхар Брэста зрабіў з катэджа 6-кватэрны дом, а потым прадаў у ім кватэры

Адна з новабудоўляў у Брэсце стала прадметам суда.

У канцы 2008 года адна грамадзянка з прыгараду атрымала дазвол на будаўніцтва двухпавярховага жылога дома з газасілікатных блокаў з гаспадарчымі пабудовамі. Неўзабаве яна выдала свайму пляменніку даверанасць на вядзенне будаўнічых працаў. Пляменнік, Вячаслаў Зіновіч, узяўся за справу. І цалкам паспяхова.

З лістапада 2008 па чэрвень 2011 грамадзянін самавольна пабудаваў шасцікватэрны двухпавярховы мансардавы жылы дом без папярэдняга атрымання адпаведных дакументаў, унясення зменаў у распрацаваную праектную дакументацыю і праходжання будаўнічай экспертызы. Не было таксама рашэнняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў аб праектаванні і будаўніцтве аб’екта і атрымання дазволу на вытворчасць будаўніча-мантажных работ у органах дзяржбуднагляду.

Суд пачаў адміністрацыйны працэс, але Зіновіч адпіраўся. Ён сцвярджаў, што ўсяго толькі дапамагаў цётцы ў будаўніцтве. У 2009 годзе па даверанасці купляў будматэрыялы. Калі і кім вялося будаўніцтва, яму не вядома, таму што са студзеня па верасень 2010 года ён знаходзіўся ў следчым ізалятары. Калі вызваліўся, страхары ўжо крылі дах. А потым у цёткі скончыліся грошы, яна прадала зямельны ўчастак і незавершанае будаўніцтва часткі хаты, і цяпер цэлы калектыў уласнікаў складае таварыства.

«Версія» не спрацавала. Суд Маскоўскага раёна Брэста высветліў, што замест аднакватэрнага жылога дома фактычна пабудаваны шасцікватэрны, які быў пасля закансерваваны і распрададзены грамадзянам у выглядзе доляў, памер якіх адпавядае плошчы адна-, двух- і трохпакаёвых кватэр. І ўсё гэта зрабіў Вячаслаў Зіновіч.

Як атрымалася ў межах адведзенага ўчастка і перыметра сцен з аднаго катэджа зрабіць 6 кватэр — асобная гісторыя. Дапушчаныя шматлікія парушэнні, выкарыстаныя «непратакольныя» будматэрыялы. Ёсць і яшчэ адно. Практычна задняй датай, ужо ў лістападзе 2011 года, гарвыканкам дазволіў таварыству распрацоўку дакументацыі на будаўніцтва шасцікватэрнага жылога дома на базе закансерваванага аднакватэрнага.

Хітраму грамадзяніну зараз давядзецца заплаціць штраф у памеры 20 базавых велічынь. Але што для бізнэсоўца нармальнага маштабу такое пакаранне? Калі чыста гіпатэтычна ўзяць кошт квадратнага метра ў гэтым доме за 600 у.а. і дапусціць, што будаўнік прадаў дольшчыкам кватэры, чысты прыбытак яго можа скласці дзесьці 120 тыс. даляраў.

Каментары16

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў20

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў

Усе навіны →
Усе навіны

Якім будзе надвор’е на наступным тыдні1

Да 4-5 сутак у чарзе. На выездзе з Беларусі ў Еўропу безліч аўто8

У Астравецкім раёне ў смяротнае ДТЗ трапіла аўто, у якім ехалі адразу пяцёра дзяцей. Загінула жанчына

Педагог адмовіўся выконваць незаконны загад кіраўніцтва — яго за гэта яшчэ і пакаралі2

«Важна не тое, чаго мы чакаем ад жыцця, а тое, чаго жыццё чакае ад нас». Псіхолаг Віктар Франкл пра тое, як жыць і не ламацца5

Ісламісцкія медыя Сірыі зарэтушавалі кіраўнічку МЗС Германіі Аналену Бербак на апублікаваных фота яе візіту5

Пракоп'еў крытыкуе прапанову капітуляваць: Калі ў нас не ўзнікла партыя ястрабаў, то не трэба рабіць партыю аблудных галубоў24

Падчас украінскага ўдару па расійскім камандным пункце ў Курскай вобласці загінулі 8 афіцэраў5

Брытанская сістэма СПА аказалася зусім дзіравай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў20

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў

Галоўнае
Усе навіны →