«Людзі, якія жывуць ва ўмовах палітычнай дыктатуры, на ўласным прыкладзе зведалі, што значыць не мець суддзі»
Гэтыя словы старшыні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынала Курта Коха прагучалі падчас нядзельнай імшы ў катэдральным касцёле ў Мінску.
Іерарх прамовіў гамілію, у якой паспрабаваў адказаць на пытанне: як суаднесці апошні суд Божы ў канцы часоў з Евангеллем, якое кажа, што Бог — гэта любоў?
Як падае радыё Ватыкана, падчас літургіі кардынал Кох падкрэсліў натуральную патрэбу людзей у справядлівых свецкіх судовых інстытутах.
«Людзі, якія жывуць ва ўмовах палітычнай дыктатуры, на ўласным прыкладзе зведалі, што значыць не мець суддзі»,— сказаў іерарх і дадаў, што такія людзі, асабліва бедныя і вельмі жадаюць, каб у свеце, з міласці Божай, пачала панаваць справядлівасць.
«У сусветнай юрыспрудэнцыі павінна быць арыентацыя на Бога як на апошняга суддзю», адзначыў кардынал Кох.
Кардынал Кох звярнуў увагу на разуменне важнасці Божага Суду. Іерарх адзначыў, што яго існаванне, з’яўляецца для людзей бласлаўленнем:
«Калі чалавек з яго сусветам пры канцы не быў бы ацэнены і не асуджаны Богам, гэта азначала б жахлівую няўвагу і абыякавасць Бога да створанага ім чалавека. Тады б ўсё засталося ў цемры, ці, што яшчэ жахлівей, у змрочным сьвеце ілжы… Тое ж, што ўся сусветная гісторыя будзе ацэнена і асуджана Богам, азначае, што Бог трактуе яе сур’ёзна ды з павагай», — адзначыў кардынал Кох.
-
ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава
-
Калі Украіна захавае суверэнітэт узамен за нейтральнасць, што гэта будзе значыць для Беларусі?
-
Ці здасць Трамп Украіну Расіі? Чаму дэмакраты разгромленыя? Да чаго прывядзе кантроль рэспубліканцаў над выканаўчай і заканадаўчай уладай адначасова?
Каментары