16-мясцовы мікрааўтобус пачаў перавозіць пасажыраў па маршруце Аўтобусны вакзал — Akropolis.
Такая паслуга прапанавана тым беларусам, хто прыязджае ў сталіцу Літвы толькі за пакупкамі. Як аказалася, для такіх гасцей найбольшы цэнтр прыцягнення — гандлёвы комплекс Akropolis.
«Паколькі ў сілу зразумелых прычын гасцям няпроста арыентавацца ў горадзе, для іх зручнасці мы вырашылі прапанаваць гэты маршрут», — сказала DELFI дырэктар праектаў кампаніі Toks Багуміла Буднева.
Паводле яе слоў, калі плынь кліентаў будзе большай, то замест
Кіраўнік віленскага Akropolis Чэславас Урбанавічус адзначыў, што
ў 2010 годзе кожны беларускі госць выдаткаваў ў гандлёвым цэнтры ў сярэднім па 300–400 долараў.
«Раней яны прыязджалі са спісам, бо куплялі і сабе, і суседзям, і сваякам. Зараз колькасць прыязджаючых павялічылася, часцей сям’я купляе ўсё толькі для сябе. Кліентаў стала больш, аднак грошай яны сталі траціць, быць можа, менш», — сказаў ён.
Каментары