Здароўе1414

Піва — адзін з самых карысных спіртных напояў

Новыя рэчы пра вядомыя факты.

Халодная гарбата — супраць смагі

Звычайная гарбата з лёдам здольная перамагчы смагу ў летнія спякотныя дні, паведамілі дыетолагі.

У адрозненне ад іншых напояў, у якіх шмат хіміі і кансервантаў, гарбату можна разглядаць як натуральны сродак барацьбы са смагай. Падчас эксперыменту высветлілася, што ў чорнай гарбаце ўтрымліваюцца флаваноіды, якія валодаюць уласцівасцямі антыаксідантаў і дапамагаюць захаваць маладосць і засцерагчыся ад сардэчна-сасудзістых захворванняў. Гарбата дапаможа вярнуць добрае самаадчуванне нават у жудасную спякоту, сцвярджаюць спецыялісты.

Акрамя таго, вынікі нядаўніх даследаванняў паказалі, што гарбата таксама здольная зніжаць узровень шкоднага халестэрыну, стабілізаваць ціск і расшыраць сасуды.

Дыетолагі рэкамендуюць выкарыстаць найбольш просты рэцэпт прыгатавання гарбаты: заварыце крэпкую гарбату і студзіце яе на працягу 20 хвілін, затым дадайце некалькі кубікаў лёду. Можна дадаць трохі мяты або лімона. Бадзёрасць адчуваецца ўжо праз некалькі хвілін пасля прыёму напою, сцвярджаюць вучоныя.

Увага! Людзям, якія пакутуюць ад язвы страўніка і дванаццаціперснай кішкі, а таксама ад павышанай кіслотнасці, не варта злоўжываць гэтым танізуючым напоем.

Вішнёвы сок павялічвае працягласць сну

Паводле меркавання вучоных, вішнёвы сок можа ўтрымліваць у сабе ключ да моцнага сну.

Даследаванні паказалі: добраахвотнікі, якія выпівалі па шклянцы чыстага (без цукру) вішнёвага соку раніцай і ўвечары, мацней спалі ў параўнанні з тым, калі яны выпівалі тую ж колькасць іншага соку. У сярэднім працягласць сну пасля прыёму вішнёвага соку павялічвалася на 17 хвілін.

Актуальнасць гэтага адкрыцця звязаная з тым, што ў наш час бяссонніца стала сапраўдным бедствам для сотняў людзей. Яна негатыўна адбіваецца на якасці іх жыцця і ўзроўні здароўя.

Прыкладна адзін з чатырох дарослых людзей пакутуе ад бяссонніцы, а кожны пяты рэгулярна спіць менш за пяць гадзін ноччу. Даследчыкі прыйшлі да высновы: вішнёвы сок можа аказваць такі эфект, паколькі садзейнічае сінтэзу мелатаніну — гармону, які рэгулюе рэжым сну ў арганізме.

Піва — адзін з самых карысных спіртных напояў

У параўнанні з іншымі алкагольнымі напоямі, піва можна прызнаць адным з самых здаровых алкагольных напояў, калі ўжываць яго ва ўмеранай колькасці, сцвярджаюць брытанскія даследчыкі.

Падчас вывучэння напою высветлілася, што ў піве ўтрымліваюцца вітаміны, якія неабходныя для збалансаванага харчавання, антыаксіданты і мінералы, якія выдатна засвойваюцца арганізмам. Напрыклад, у піве вельмі высокі ўзровень крэмнію, які зніжае рызыку ўзнікнення астэапарозу, падкрэслілі эксперты.

Піва любяць піць ва ўсім свеце. Таму навіна пра карысць піва павінна ўзрадаваць аматараў гэтага напою, аднак не варта забываць пра шкоду злоўжывання алкаголем. Алкагалізм мае цяжкія наступствы для здароўя і выклікае залежнасць. У тым ліку і піўны алкагалізм. Таму заўсёды варта памятаць, што спажываць нават карысныя алкагольныя напоі трэба ў меру.

Цыбуля амалоджвае арганізм

Цыбуля выступае не толькі ў ролі прафілактычнага сродку ад інфекцыйных захворванняў, але і амалоджвае арганізм. Акрамя таго, гэты прадукт спрыяе развіццю інтэлектуальных здольнасцяў, сцвярджаюць японскія і французскія даследчыкі.

Група навукоўцаў правяла даследаванне, падчас якога выявіла, што цыбуля ачышчае клеткі галаўнога мозга. Актыўныя серныя злучэнні, якія ўваходзяць у яе склад, трапляючы ў кроў, пазітыўна ўздзейнічаюць на шматлікія важныя зоны, у выніку чаго мозг амалоджваецца. У прыватнасці, паляпшаецца памяць, а таксама адбываецца станоўчы ўплыў на эмоцыі.

Пра гаючыя ўласцівасці цыбулі вядома даўно. Яна лічыцца адным з лепшых сродкаў, якія эфектыўна змагаюцца з інфекцыямі і садзейнічаюць умацаванню імунітэту. Акрамя таго, французскія навукоўцы ў выніку праведзеных эксперыментаў высветлілі, што ўжыванне цыбулі і часнаку зніжае рызыку развіцця захворвання на рак малочнай залозы.

Чарніцы паляпшаюць памяць

Чарніцы могуць спрыяць паляпшэнню памяці ў пажылых людзей. Для гэтага дастаткова проста ўключыць іх у штодзённае меню.

Паколькі чарніцы — сезонны прадукт і не заўсёды іх можна знайсці ў лесе або на прылаўках рынкаў, існуюць іншыя спосабы атрымліваць натуральныя антыаксіданты і супрацьзапаленчую падтрымку, якой славяцца гэтыя ягады.

Вось некаторыя з іх: выпіваць адну шклянку ў дзень 100-працэнтнага натуральнага соку з дзікіх чарніц, дадаваць у стравы сушаныя або свежыя ягады, ужываць чарнічныя джэмы або выкарыстоўваць свежазамарожаныя ягады як асвяжальны дэсерт.

Дарэчы, дзякуючы сваім гаючым уласцівасцям, чарніцы могуць не толькі прыпыніць страту памяці, але і… пазбавіць ад маршчын.

Каментары14

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала расказаў, што на грэчаскай мяжы яго абвінавацілі ў крадзяжы аўтамабіля9

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →