Грамадства99

Нехта зарабіў тысячы рублёў, а кагосьці аблілі вадой: беларусы паказваюць, як калядавалі

Як сёлета калядавалі ў розных кутках Беларусі? Людзі дзеляцца досведам у тыктоку. Ёсць нават сапраўдныя гісторыі поспеху!

Скрыншот відэа ў тыктоку

Дарэчы, трэба адзначыць, што калявалі беларусы ў розны час — адны напярэдадні Раства, іншыя — перад старым Новым годам.

Самай паспяховай можна назваць гісторыю калядавання ў Брэсце. Адна з блогерак пахвалілася, што яе дзеці накалядавалі каля 5300 рублёў, а яшчэ пяць пакетаў цукерак.

— Сказалі: «У гэтым месяцы, мама, можаш не працаваць», — смяецца жанчына.

Ролік набраў 510 тысяч праглядаў і больш за 11 тысяч лайкаў. Але не ўсе каментатары паверылі жанчыне, што такую вялікую суму было рэальна сабраць.

«Тут хаця б 10 рублёў паспрабуй накалядаваць, якія 5 тысяч?», — абурыўся адзін з каментатараў. «Вы ў Дубаі калядавалі, што столькі далі?» — пацікавіўся іншы.

Нехта выказваў прэтэнзіі да якасці падрыхтоўкі калядоўшчыкаў: «Калі да мяне прыйшлі дзеці і з тэлефона чыталі вершык у два слупкі, дык хацелася сказаць: дзеці, ідзіце па дамах, а як вывучыце, прыходзьце».

 

Багатую ўзнагароду, якую прынеслі дадому дзеці пасля калядак, прадэманстравала блогерка з Ганцэвічаў. Побач з неверагоднай колькасцю цукерак і шакаладак ляжаць і грошы: можна налічыць сем купюр па 100 рублёў, дзве па 20 і некалькі па 5.

І таксама шмат хто ў каментарах сумняваўся, ці магчыма гэта. Але ж былі і іншыя меркаванні. «Мы з мужам тыя самыя людзі, якія давалі чужым дзецям па 20 і 50 рублёў. Нам было не шкада, дзеці падрыхтаваліся добра», — адзначыла каментатарка і дадала, што для яе гэта магчымасць захаваць традыцыю.

 

Іншая тыктокерка з Ганцэвічаў паказала, як у яе пад'ездзе падрыхтаваліся людзі, якія паспелі стаміцца ад калядоўшчыкаў: на адны дзверы павесілі пакет з цукеркамі, на другія прыляпілі некалькі купюр па 5 рублёў.

Гэты ролік таксама завірусіўся і за дзень набраў каля 357 тысяч праглядаў і 9 тысяч лайкаў.

У каментарыях жанчына дадала, што ў горадзе было шмат калядоўшчыкаў — ажно чэргі былі з дзяцей і дарослых. «У гэтым годзе малайцы, шмат дзяцей было, ажно сэрца радавалася, бо летась было сумнавата. Сёлета цукерак не хапіла, бегала дакупляла, а ў мінулым годзе яны засталіся. А касцюмы якія былі, грым — клас!» — пагадзілася з ёй каментатарка.

 

Цудоўнае відэа з маленькімі калядоўшчыкамі зрабіла тыктокерка з Гомеля. Цікава назіраць, як з цягам часу змяняюцца вобразы дзяцей: напрыклад, побач з традыцыйнай цыганкай можна пабачыць і юнага Халка ці Чалавека-Павука.

Асабліва міла выглядае хлопчык, якому тэлефануе маці, а ён з усёй сур’ёзнасцю адказвае: «Я калядую!».

Ролік за дзень набраў каля 230 тысяч праглядаў і 11,5 тысячы лайкаў. Каментатары ў захапленні: «Цудоўнае свята. Не трэба яго забываць, я з дачкой пакуль хадзіла, дык шчокі стаміліся ўсміхацца. Людзі, дарыце адзін аднаму ўсмешку! Гэта ж так проста», «За адзін вечар столькі пазітыву ад дзяцей, што навагодняя ноч проста адпачывае», «Дзеці атрымліваюць задавальненне не столькі ад цукерак, колькі ад самога працэсу. А тыя, хто адорвае, яшчэ больш».

На іншым відэа з Гомеля калядоўшчыкі з энтузіязмам спяваюць песню «Не прадаецца хата бацькоў» гурта «Дразды». Дзіцячы запал забяспечыў 300 тысяч праглядаў і больш за 9 тысяч лайкаў. У каментарыях можна знайсці смешныя гісторыі:

«Хлопчык сказаў: «Тут яшчэ і грошы даюць, а не толькі цукеркі. Дзякуй табе, старая жанчына, жыві доўга і шчасліва». А мне ўсяго 26!».

 

У Слуцку калядоўшчыкі прыйшлі з баянам, а падпявалі песні Юрыя Шатунова на тэлефоне. У каментарыях рэспектуюць — і калядоўшчыкам, і іх рэпертуару.

 

У Давыд-Гарадку актыўна калядавалі дарослыя. Яны падабралі больш традыцыйныя касцюмы, але, канечне, былі і экзатычныя варыянты накшталт мушкецёра.

 

У Пінску калядавалі на Раство. Хлопцы, якія трапілі на відэа, не падрыхтавалі святочныя касцюмы, затое добра вывучылі песню пра свята.

 

У Мінску таксама калядавалі. Тыктокерка Лізавета Чэхаўская з сяброўкамі добра падрыхтавалася. Яна прызналася, што раней ніколі не калядавала. Але эксперымент атрымаўся ўдалы: «Усе былі рады. Хтосьці нават праслязіўся. Успамінаў маладосць і як сам калядаваў».

Блогерка, якая называе сябе «Тома з вёскі», паказала відэа, якое магло б падацца сумным. Разам с сяброўкай маладая жанчына танчыць на ганку дома і чытае калядныя вершы. Дзверы рэзка адчыняюцца і на Тамару выліваюць вядро вады. Мужчынскі голас за кадрам кажа: «Пашлі прэч, папрашайкі». Калядоўшчыцы пры гэтым рагочуць.

Гэтае відэа набрала больш за 2 мільёны праглядаў і каля 143 тысяч лайкаў. У каментарыях шмат хто абураецца паводзінамі мужчыны. Але калі паглядзець іншыя відэа тыктокеркі, дык становіцца зразумела, што здымалі вірусны ролік на ганку дома самой Тамары. А «злы мужчына», якога не бачна, хутчэй за ўсё, яе ж муж.

Каментары9

  • Сонейка
    16.01.2025
    Беларус, мяне таксама шатуноў вельмі непрыемна ўразіў
  • Лявон
    16.01.2025
    Беларус, цэ руски мир, для жыхароў калонii гэт нармалёва
  • Так
    16.01.2025
    Амаль суцэльна расейшчына. І фактычна, не калядкі, а колядки. Так бацькі выхавалі дзяцей. Народ.

Ноччу пад Мазыром быў магутны выбух. Імаверна, збілі шахед

Ноччу пад Мазыром быў магутны выбух. Імаверна, збілі шахед

Усе навіны →
Усе навіны

Фота выпускнікоў мінскай школы прадаюць за 11 тысяч рублёў

На гістарычным факультэце не засталося нічога гістарычнага. Як выглядае першы будынак БДУ пасля рэканструкцыі15

Кіраўнік МЗС Польшчы спытаў, ці хопіць у беларускіх турмах месца тым, хто не галасаваў за Лукашэнку17

У эратычным фільме з Ніколь Кідман прагучала музыка беларускага гурта6

Гамельчука Юрыя Залатухіна будуць судзіць за «здраду дзяржаве»

Лукашэнка падпісаў свой першы ўказ пасля чарговага «абрання»6

«Не хачу стаць бабкай з кнопачным тэлефонам». Доктар стаў айцішнікам — і знайшоў працу з першага водгуку4

«Смеласці апярэдзіць старэйшага брата Пуціна хапіла толькі на некалькі гадзін». Фрыдман — пра вынікі выбараў1

Вясна прыйшла. Заўтра ў Беларусі да +12°С13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ноччу пад Мазыром быў магутны выбух. Імаверна, збілі шахед

Ноччу пад Мазыром быў магутны выбух. Імаверна, збілі шахед

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць