Грамадства22

Яўген Булка з жонкай змаглі вярнуцца дадому ў Ізраіль да свайго двухгадовага сына

Шоўмен Яўген Булка, які жыве ў Ізраілі, некалькі дзён не мог з жонкаю вылецець з Варшавы дадому, дзе застаўся іх двухгадовы сын. І вось Яўген паведаміў у інстаграме, што ён нарэшце дома.

Яўген Булка прыляцеў у Варшаву з жонкай 6 кастрычніка на здымкі шоу. Ужо на наступны дзень ХАМАС напаў на Ізраіль. Булка вырашыў ляцець дадому, дзе з няняю застаўся іх сын. Але гэта было не так проста: многія авіякампаніі адмянялі рэйсы ў Ізраіль.

На дапамогу Яўгену прыйшлі іншыя людзі.

Учора ён паведаміў у інстаграме, што выйсце знайшлося «дзякуючы цэламу ланцужку выдатных людзей з вялізнымі сэрцамі».

Паводле Яўгена, з вакзала Варшавы яны з жонкай адправяцца ў Познань, адтуль іх на машыне падвязуць у Берлін, адкуль яны і вылецяць. І вось сёння шоўмен напісаў, што дабраўся дадому.

«Мы дома. Мы разам. Прабачце, эмоцыі захлістваюць усіх. Таму пакуль без фота і відэа», — напісаў ён.

«Усім бязмежная падзяка за падтрымку, за дапамогу, за турботы і пажаданні. Мы любім вас. Так шмат дабра ў вас, родныя людзі. Мы з вамі абавязкова збяромся разам», — напісаў у сторыс Яўген Булка.

Каментары2

  • Алі
    11.10.2023
    хутка Булку жонка дасьць выспетка і зьбяжыць да ізраільскага загарэлага мача,)))
  • Сымон
    11.10.2023
    Калі Булка з'явіўся у беларускіх спачатку дзіцячых, а потым маладзёвых забаўляльных перадачах у пачатку 2000х - ягоны імідж выклікаў іроныю. Што не замінула яму ў крытычны для краіны момант застацца грамадзянінам, а не лукашысцкім халуём.

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву16

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін хоча вярнуць Курскую вобласць да інаўгурацыі Трампа?9

Чарга з легкавікоў вярнулася на польскай мяжы

Алексіевіч: Пад сцягам Пуціна збіраецца ўсё фашыствуючае ў свеце11

У Абхазіі перакрылі дарогі, патрабуючы вызваліць затрыманых актывістаў апазіцыі. Што вядома1

У інтэрнэт злілі канфідэнцыйнае дасье на найбольш верагоднага кіраўніка Дзярждэпа пры Трампе. Чаго чакаць Беларусі?12

Журналісты назвалі імёны імаверных забойцаў лётчыка-перабежчыка Максіма Кузьмінава2

Пуцін даў пасмяротна Героя Расіі генералу, які загінуў у п'яным ДТЗ на матацыкле2

ТАСС апісала, як людзі з Курскай вобласці вяртаюцца ў разрабаваныя УСУ дамы. Але ў тым горадзе стаяла толькі расійская армія

У Мінску будуюць завод, які зможа перапрацоўваць усё смецце сталіцы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву16

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву

Галоўнае
Усе навіны →