Грамадства11

Сейм Латвіі адхіліў ініцыятыву аб забароне беларусам працаваць журналістамі грамадскіх СМІ і педагогамі

27 лістапада парламент не прыняў да разгляду папраўкі да Закона «Аб адукацыі», якія прадугледжвалі ўвядзенне з 1 верасня 2025 года забароны для грамадзян Расіі і Беларусі працаваць настаўнікамі.

Таксама парламент не будзе разглядаць законапраект, які ўводзіць забарону для грамадскіх СМІ заключаць працоўныя і аўтарскія дамовы з грамадзянамі гэтых краін — гэта значыць, забарону працаваць журналістамі. Аўтар абодвух законапраектаў — апазіцыйнае Нацыянальнае аб’яднанне, піша Delfi.lv.

У абодвух выпадках перадачу законапраектаў на разгляд адказных камісій Сейма падтрымалі дэпутаты ад Нацаб’яднання і асобныя дэпутаты ад апазіцыйнага «Аб’яднанага спісу».

Супраць выступілі парламентарыя ад апазіцыйных партый «Латвія на першым месцы» і «Стабільнасць!». Партнёры кааліцыі — «Новае адзінства», Саюз «зялёных» і сялян і «Прагрэсіўныя» — устрымаліся, фактычна заблакаваўшы далейшы разгляд законапраектаў у парламенце.

«Я таксама чуў контраргумент, што, маўляў, не хапае настаўнікаў, што ж мы тады будзем рабіць? Нельга так проста іх прыбраць, гэтыя грамадзяне Расіі павінны заставацца настаўнікамі. Але ў нас таксама не хапае інструктараў у Нацыянальных узброеных сілах, а ў Латвіі ёсць нямала адстаўных вайскоўцаў СССР, у тым ліку грамадзян Расіі. Напэўна, вы ўсе пагодзіцеся, што гэта абсурд, ці не так? Тады давайце ліквідуем такі ж абсурд у школах, паважаючы нашых латвійскіх дзяцей», — сказаў з трыбуны Сейма дэпутат ад Нацаб’яднання Артур Бутанс, нагадаўшы, што гаворка ідзе прыкладна пра 200 настаўнікаў.

Каментары1

  • Жвір
    28.11.2024
    Неразумны чалавек гэты Бутанс. Дадатковы доказ таго, што ва ўладу трапляюць зусім не самыя дастойныя й падрыхтаваныя людзі, якія здольныя кіраваць на карысьць грамадству й дзяржаве. Гэтаксама й у эканоміцы.
    І як гэта ён не дадумаўся шчэ пазначаць беларусаў і расейцаў фарбай, а ўначы сьветадыёдамі на каўнерах. Каб ніхто да іх не падыходзіў ды не набраўся варожых думак...:)))

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць32

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Усе навіны →
Усе навіны

Паліцыя зноў разагнала мітынг у цэнтры Тбілісі

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў7

Што свет думае пра вайну ва Украіне цяпер? Карта пазіцый краін1

Камандзір Палка Каліноўскага: Беларускія добраахвотнікі маюць тыя ж сацыяльныя гарантыі, што і ўкраінскія вайскоўцы6

У Грузіі працягваюцца пратэсты, паліцыя прымяніла вадамёты1

Спевака Дзядзю Ваню будуць судзіць за ўдзел у пратэстах4

Навукоўцы знайшлі тлумачэнне «туману ў галаве» пасля кавіду1

Мінскія ўлады прадпісваюць упрыгожваць навагоднія вітрыны толькі «элементамі славянскага паходжання»7

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы кажа, што рост колькасці імігрантаў з Беларусі ўяўляе пагрозу. Але па статыстыцы беларусаў у Літве становіцца менш10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць32

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Галоўнае
Усе навіны →