Эканоміка66

Беларускія аўтобусы гараць з-за санкцый і няякаснай зборкі

Да такой высновы прыйшлі на МАЗе. Але гэта не адзіная прычына.

Фота: МНС Саратаў

Прычыны частых загаранняў аўтобусаў МАЗ расследавала камісія пад кіраўніцтвам віцэ-прэм'ера Пятра Пархомчыка. Санкцыянаваў службовую праверку асабіста Аляксандр Лукашэнка, даведаўся Belpol.

Па выніках расследавання камісія вылучыла некалькі прычын самазагаранняў аўтобусаў:

  • вымушанае ўнясенне канструктыўных змяненняў з прычыны накладзеных міжнародных санкцый, у тым ліку замена першапачаткова запраектаваных рухавікоў Mersedes на кітайскія рухавікі «Weichai» з іншым размяшчэннем выпускнога калектара;

  • няякасны мантаж электраабсталявання пры зборцы аўтобусаў;

  • нізкая эфектыўнасць сістэмы пажаратушэння «Эпатас» расійскай вытворчасці, якой аўтобусы абсталёўваліся па патрабаванні замоўцы.

У выніку, па даных Belpol, спецыялістам МАЗ прыйшлося дапрацаваць каля 700 аўтобусаў, пастаўленых як на ўнутраны рынак, так і на экспарт у Расію.

Беларускія аўтобусы пачалі гарэць на маршрутах у Расіі з канца 2022 года, зафіксаваны не менш чым дзясятак выпадкаў. У Санкт-Пецярбургу аўтобусы МАЗ нават здымалі з маршрутаў, аднак адмянілі рашэнне пасля асабістага ўмяшання Лукашэнкі.

Каментары6

  • Гарун
    05.04.2024
    Хай не трындзіць гэты лукашэнскі ідыёт,аўтобусы гарэлі яшчэ да санкцый.
    А кітайскія рухавікі, рэле і праводка з кітайскіх правадоў сталі прычынай пажараў.
    Кітайскія правады для праводкі з танейшай жылай і медзь там неякасная, як і ўсё кітайскае.
  • Патамушта патаму
    06.04.2024
    Воттена, Бо на масковіі жывуць дупарукія оркі якіх нельга пушчаць да машын, абавязкова паламаюць.
  • узор
    06.04.2024
    Гарун, наконт няякаснага кітайскага скажу так: што даказалі, тое і прыслалі

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Літвы па пляжным футболе адмовілася гуляць з беларусамі19

У Гомелі за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі загадчыка канцылярыі Гомельскай епархіі1

Гэта прыкра, але хутка зноў пахаладае4

Жанчына тры гады атрымлівала пенсію за памерлага мужа — на яе завялі крымінальную справу4

Віктар Ганчарэнка ўзначаліць расійскі «Ніжні Ноўгарад». Якім будзе яго заробак?4

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх58

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →