Грамадства

У беларускіх санаторыях зробяць спецыяльныя нумары для пэўнай катэгорыі людзей

У такой магчымасці асабліва зацікаўлены прыватныя санаторыі.

delfin-tour.com

У санаторыях Беларусі ўводзяць нумары для асаблівых адпачывальнікаў. Пра гэта распавёў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі ў Нацыянальным прэс-цэнтры, піша Tochka.by.

Па яго словах, у такой магчымасці асабліва зацікаўлены прыватныя здраўніцы.

Балбатоўскі анансаваў, што ў некалькіх месцах адпачынку будуць адкрыты нумары для прыёму гасцей з гадаванцамі. Напрыклад, яны з'явяцца ўжо ў 2024 годзе ў «Альфа Радоне» і ў «Плісе».

Пакуль гэта не масавая з'ява, бо «ў розных уласнікаў свае аргументы». Пры тым удакладніў, што здраўніцы рухаюцца ў гэтым кірунку.

Акрамя таго, Генадзь Балбатоўскі заявіў, што ў Беларусі ў хуткім часе могуць адкрыцца новыя санаторыі.

Паводле яго слоў, пералік месцаў для магчымай пабудовы новых санаторыяў ужо распрацаваны. У яго ўвайшлі лакацыі, якія прывязаныя да прыродных лячэбных фактараў. Цяпер такіх месцаў некалькі дзясяткаў, ідзе пошук інвестараў.

Каментары

«Пераліванне крыві» змяняе рынак працы ў Беларусі. Нізкакваліфікаваных работнікаў дэфіцыт, высокакваліфікаваныя вяртаюцца

«Пераліванне крыві» змяняе рынак працы ў Беларусі. Нізкакваліфікаваных работнікаў дэфіцыт, высокакваліфікаваныя вяртаюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Мінінфарм «просіць» кнігараспаўсюднікаў самастойна пазбавіцца ад «дэструктыўнай» літаратуры2

Блогер эмацыйна расказаў, дзе ў Беларусі самыя паганыя дарогі. І зусім не з-за іх пакрыцця5

Ганна Канапацкая прапануе сацыял-дэмакратам падтрымаць яе на выбарах40

На магіле беларуса, які загінуў ва Украіне, паставілі помнік ФОТЫ4

У Гомелі знайшлі амаль цуд свету — вісячыя агароды ВІДЭА

У Расіі назіраюцца праблемы з маслам 7

Памятаеце сабаку, які залез на піраміду Хеопса? Цяпер ён прывёў туды сяброў4

Колькасць міліцэйскіх відэакамер у Беларусі перавысіла 40 тысяч штук1

Палітуцекача выклікалі ў польскую пракуратуру па запыце Беларусі. Што адбываецца?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўнае
Усе навіны →