Грамадства

У Латвіі беларусцы адмовілі ў прытулку, але суд вынес іншае рашэнне

Адміністрацыйны раённы суд у кастрычніку пастанавіў надаць статус уцекача ў Латвіі беларусцы, насуперак рашэнню Упраўлення па справах грамадзянства і міграцыі (PMLP), піша Tvnet.lv.

У мінулым годзе грамадзянка Беларусі звярнулася ў Дзяржаўную памежную ахову з просьбай аб прадастаўленні статусу ўцекача або альтэрнатыўнага статусу.

У сваёй заяве, анкеце і падчас інтэрв'ю яна адзначыла, што просіць прытулку, бо не можа вярнуцца ў Беларусь з-за пераследу яе і яе мужа за іх палітычныя погляды. Заяўніца і яе муж удзельнічалі ў мітынгах і акцыях пратэсту супраць Лукашэнкі.

Нягледзячы на тое, што яе мужа пакаралі, яму ўдалося пакінуць Беларусь. У доме быў праведзены ператрус, яе дапытвалі. Пазней муж дапамог ёй пакінуць Беларусь, бо заставацца там было небяспечна.

PMLP адмовіла жанчыне ў прадастаўленні статусу ўцекача. Адным з аргументаў, выказаных PMLP, было тое, што дзеянні, зробленыя ў дачыненні да жанчыны беларускімі ўладамі, не з'яўляюцца пераследам у кантэксце закона аб прытулку.

Не пагадзіўшыся з рашэннем упраўлення, жанчына звярнулася ў суд.

Вывучыўшы інфармацыю, суд устанавіў, напрыклад, што жанчыну двойчы падвяргалі ператрусам, калі яна яшчэ знаходзілася ў Беларусі, а таксама некалькі разоў дапытвалі ў сувязі з крымінальнай справай супраць яе мужа.

Суд прыйшоў да высновы, што ёсць падставы меркаваць, што беларускія ўлады могуць лічыць заяўніцу сябрам палітычных апазіцыйных арганізацый, якія дзейнічаюць за мяжой, і таму прыняць у дачыненні да яе несуразмерныя меры.

Такім чынам, суд лічыць, што ў дадзеным выпадку заяўніца, хутчэй за ўсё, будзе пераследавацца па палітычных матывах у выпадку яе вяртання ў Беларусь, і таму яе апасенні наконт пераследу з боку ўладаў варта лічыць абгрунтаванымі.

У святле вышэйсказанага суд абавязаў PMLP прыняць рашэнне аб прадастаўленні статусу ўцекача ў Латвіі на працягу аднаго месяца з дня ўступлення рашэння ў сілу.

Каментары

Эканаміст Львоўскі: Насельніцтва ў Беларусі ўжо хутчэй за ўсё менш за 9 мільёнаў

Эканаміст Львоўскі: Насельніцтва ў Беларусі ўжо хутчэй за ўсё менш за 9 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі знайшлі амаль цуд свету — вісячыя агароды ВІДЭА

У Расіі назіраюцца праблемы з маслам 7

Памятаеце сабаку, які залез на піраміду Хеопса? Цяпер ён прывёў туды сяброў4

Колькасць міліцэйскіх відэакамер у Беларусі перавысіла 40 тысяч штук1

Палітуцекача выклікалі ў польскую пракуратуру па запыце Беларусі. Што адбываецца?7

Зяленскі адмовіўся прыняць генсака ААН пасля візіту таго ў Расію21

Самы папулярны гродзенскі сайт спыніў працу4

«Мая каманда рыхтавалася да прэзідэнцкай гонкі». Чэрачань шкадуе, што не зможа стаць кандыдатам у 2025 годзе16

На мяжы магчымасцей: бірманскі пітон цалкам праглынуў аленя ФОТА10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Насельніцтва ў Беларусі ўжо хутчэй за ўсё менш за 9 мільёнаў

Эканаміст Львоўскі: Насельніцтва ў Беларусі ўжо хутчэй за ўсё менш за 9 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →