Грамадства3131

У Вільні невядомыя падпалілі дзверы Беларускага дома ФОТЫ

Гэта не першы інцыдэнт такога кшталту. У папярэдніх выпадках многае паказвала, што замоўцамі выступалі замежныя спецслужбы, аднак выканаўцаў яшчэ ні разу не выявілі.

«Ранак пачаўся не з кавы», — напісалі ў сацыяльных сетках Цэнтра беларускай супольнасці і культуры, які называюць яшчэ «Беларускім домам».

Інцыдэнт здарыўся ўначы з пятніцы на суботу. Пры гэтым таксама быў сапсаваны мурал каля будынка — копія дыджэяў з мінскай «Плошчы Перамен» 2020 года.

На доме па адрасе Віленская (Vilniaus g.), 16, дзе месціцца Цэнтр беларускай супольнасці і культуры і Віленскі Беларускі музей імя Івана Луцкевіча, напісалі па-літоўску «Прэч з Літвы».

Гэта не першы інцыдэнт такога тыпу. У папярэдніх выпадках многае паказвала, што замоўцамі выступалі замежныя спецслужбы, аднак выканаўцаў яшчэ ні разу не выявілі.

Раней акты вандалізму ўчыняліся супраць таго самага Беларускага дома, крамы «Кропка», якую трымае былы палітвязень з Беларусі, і капліцы беларускай праваслаўнай парафіі Канстанцінопальскага патрыярхата, каля офіса «Дапамогі» і на сцяне каля ЕГУ.

Каментары31

  • Злы
    26.10.2024
    Не сумняюся, што заказчыкі - у КГБ. Але пытанне, чаму літоўская паліцыя ні разу нікога не злавіла.
  • Меркаванне
    26.10.2024
    "У папярэдніх выпадках многае паказвала, што замоўцамі выступалі замежныя спецслужбы, аднак выканаўцаў яшчэ ні разу не выявілі"/
    Калі б гэта рабілі замежныя спецслужбы, выканаўцаў бы даўно спаймалі.
  • Меркаванне
    26.10.2024
    Думаю, што гэта могуць рабіць летувіскія шавіністы, якія супраць беларусаў. Іх ня шмат, але яны ёсць. Напрыклад, ёсць такі беларусаненавіснік Жыльвінас Світоюс, сябра беларусаненавісніка з Расеі Айдэра Муждабаева (які да 44 гадоў жыў у Расеі і працаваў у расейскім выданні Маскоўскі Камсамолец).
    Ж.С. ненавідзіць усё беларускае, не прызнае нашай мовы, ненавідзіць і цкуе беларускіх пісьменнікаў, нават нашу знакамітую стваральніцу беларускіх народных строяў Кацю Ваданосаву цкаваў і абражаў у сябе ў ФБ.
    Яшчэ ён нападае на полк Каліноўскага.
    І мае групу падтрымкі ў сябе ў ФБ.
    Яго стыль нападак вельмі нагадвае стыль Азаронка.

Стала вядома, хто ўзначаліў ініцыятыўную групу Лукашэнкі

Стала вядома, хто ўзначаліў ініцыятыўную групу Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі адмовіўся прыняць генсака ААН пасля візіту таго ў Расію19

Самы папулярны гродзенскі сайт спыніў працу4

«Мая каманда рыхтавалася да прэзідэнцкай гонкі». Чэрачань шкадуе, што не зможа стаць кандыдатам у 2025 годзе16

На мяжы магчымасцей: бірманскі пітон цалкам праглынуў аленя ФОТА9

Улады Кыргызстана хочуць памяняць гімн, бо ад цяперашняга «разлятаюцца птушкі»1

У Літве скарачаецца колькасць беларусаў з ДНЖ12

У Расіі яшчэ ёсць небяспечныя баявыя сілы, якіх амаль не закранула вайна — топ-генерал НАТА27

Жыхар Гомеля так паверыў махлярам, што не толькі страціў сваю кватэру, грошы ад яе, але і сам пераехаў у здымнае жытло

J:mors святкуе 25-годдзе. Згадваем топ песень гурта3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, хто ўзначаліў ініцыятыўную групу Лукашэнкі

Стала вядома, хто ўзначаліў ініцыятыўную групу Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →