Свет11

У Нарвегіі падлеткам забароняць карыстацца сацсеткамі

Урад Нарвегіі забароніць дзецям, малодшым за 15 гадоў, карыстацца сацыяльнымі сеткамі. Як паведамляе The Guardian, такая мера, на думку прэм'ер-міністра краіны Ёнаса Гара Сцёрэ, дапаможа абараніць падлеткаў ад шкоднага кантэнту і «ўлады алгарытмаў».

Як адзначыў прэм'ер-міністр Нарвегіі, дзеці выкарыстоўваюць сацсеткі не па прызначэнні. Гэта можа рабіць падлеткаў «аднабокімі і пакорлівымі», паколькі «на экране ўсё адбываецца занадта хутка».

Цяпер у Нарвегіі паводле заканадаўства падлеткі могуць карыстацца сацсеткамі толькі з 13 гадоў.

У той жа час, паводле вынікаў даследавання нарвежскага ўпраўлення СМІ, больш за палову дзяцей ва ўзросце 9 гадоў, 58% 10-гадовых і 72% 11-гадовых з'яўляюцца карыстальнікамі сацсетак.

У выніку нарвежскі ўрад збіраецца ўзмацніць меры бяспекі, каб дзеці не маглі абысці ўзроставыя абмежаванні.

Напрыклад, улады плануюць унесці папраўкі ў закон аб персанальных даных краіны, мэта якіх — усталяваць узроставы цэнз для падлеткаў з 15 гадоў, каб атрымаць згоду на апрацоўку іх персанальных даных платформай, а таксама распрацаваць сістэму праверкі ўзросту для сацыяльных сетак.

Каментары1

  • Пан самога сябе
    26.10.2024
    Годна! Свет трэба пазнаваць не толькі праз сацсеткі.

«Пераліванне крыві» змяняе рынак працы ў Беларусі. Нізкакваліфікаваных работнікаў дэфіцыт, высокакваліфікаваныя вяртаюцца2

«Пераліванне крыві» змяняе рынак працы ў Беларусі. Нізкакваліфікаваных работнікаў дэфіцыт, высокакваліфікаваныя вяртаюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль нанёс авіяўдары па Іране ў адказ на ракетную атаку Тэгерана ў пачатку кастрычніка. Што вядома11

Адзіна правільная тактыка для беларусаў падчас цяперашніх «выбараў» — берагчы сябе26

У Кіеве расійскі дрон трапіў у шматпавярховы дом. Гмах гарыць1

«Аб чым дрыжыць мой кожны квант». Услухаліся ў песні рашуча беларускамоўнага альбома «Пятлі прыхільнасці»7

У Маскве завяршаецца суд над двума беларусамі, абвінавачанымі ў дыверсіі. Пракурор запатрабаваў вялізныя тэрміны1

Мінінфарм «просіць» кнігараспаўсюднікаў самастойна пазбавіцца ад «дэструктыўнай» літаратуры2

Блогер эмацыйна расказаў, дзе ў Беларусі самыя паганыя дарогі. І зусім не з-за іх пакрыцця5

Ганна Канапацкая прапануе сацыял-дэмакратам падтрымаць яе на выбарах41

На магіле беларуса, які загінуў ва Украіне, паставілі помнік ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пераліванне крыві» змяняе рынак працы ў Беларусі. Нізкакваліфікаваных работнікаў дэфіцыт, высокакваліфікаваныя вяртаюцца2

«Пераліванне крыві» змяняе рынак працы ў Беларусі. Нізкакваліфікаваных работнікаў дэфіцыт, высокакваліфікаваныя вяртаюцца

Галоўнае
Усе навіны →