Першая прадстаўніца Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» Вольга Сацюк стала мамай
Пра радасную падзею спявачка Вольга Сацюк расказала ў інстаграме.
Вольга нарадзіла сына.
Тата дзіцяці — спявак П'ер Эдэль, які знакаміты тым, што даволі паспяхова ўдзельнічаў у шоу «Голас» у чатырох розных краінах (Францыі, Бельгіі, Расіі і Украіне).
Нарадзіўся ён у Францыі ў сям’і француза і расіянкі (дзякуючы маме спявак добра ведае рускую мову). Але бацькі развяліся, калі хлопчык быў яшчэ маленькім. Большую частку свайго жыцця ён жыў разам з татам у Францыі, пасля школы паехаў вучыцца ў Лондан.
Раней СМІ пісалі, што ў 2010 годзе П'ер Эдэль пераехаў жыць у Расію, але праз некаторы час усё ж вярнуўся ў Францыю.
Цяпер П'ер жыве ў Парыжы, але якраз цяпер у яго ідзе гастрольны тур па Расіі. Сёлета ён выступаў у Гродне, Віцебску, Гомелі, Магілёве і Брэсце, а таксама спяваў у Мінску на стадыёне «Дынама».
Вольга Сацюк стала першай удзельніцай ад Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» — адбылося гэта ў 2003 годзе. Дзевяцігадовая дзяўчынка з Кобрына спела песню «Танчы» і заняла 4-е месца.
Каментары