У ЦВК сёння падалі дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння Лукашэнкі «кандыдатам у прэзідэнты».
Кіраўніком ініцыятыўнай групы стаў Юрый Сянько — старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, піша БелТА.
Федэрацыя прафсаюзаў — гэта кантраляваная дзяржавай псеўдаграмадская арганізацыя. У 2020 годзе ініцыятыўную групу таксама ўзначальваў кіраўнік гэтых псеўдапрафсаюзаў, тады гэта быў Міхал Орда.
«Пасля рэгістрацыі ініцыятыўная група прыступіць да збору подпісаў у падтрымку вылучэння Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты. Усе спецыялісты падрыхтаваныя, мы перакананыя, што пройдзем гэты шлях вельмі прыгожа», — сказаў Сянько.
У адпаведнасці з заканадаўствам у складзе ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты павінна быць не менш за 100 чалавек.
«Наш склад значна большы, таму будзем працаваць ва ўсіх рэгіёнах краіны, дзе мясцовымі органамі ўлады будуць вызначаныя месцы для магчымага збору подпісаў, таксама ў працоўных калектывах (устаноўлены часовыя рамкі, калі гэта дазволена законам). Усе магчымыя формы збору подпісаў будуць выкарыстаныя. Перакананы, што нашы спецыялісты справяцца з гэтай задачай», — падкрэсліў кіраўнік ініцыятыўнай групы.
Выбары пройдуць 26 студзеня 2025 года. Кандыдатамі для стварэння бачнасці канкурэнцыі маюць стаць Алег Гайдукевіч і, магчыма, Ганна Канапацкая ці яшчэ нехта. Аднак у новай таталітарнай рэальнасці выбары, найхутчэй, канчаткова ператворацца ў працэдуру прынясення грамадствам клятвы вернасці рэжыму. Людзей будуць змушаць падпісвацца за Лукашэнку на месцах працы, а пасля заганяць на датэрміновае галасаванне. Працэнт галасоў, які прыпішуць Аляксандру Лукашэнку, Адміністрацыя прэзідэнта вызначае загадзя.
У ЦВК падалі дакументы рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Лукашэнкі
Адзіна правільная тактыка для беларусаў падчас цяперашніх «выбараў» — берагчы сябе
Ганна Канапацкая прапануе сацыял-дэмакратам падтрымаць яе на выбарах
«Здарылася нейкая нешараговая падзея». Чалы прагназаваў, што Лукашэнка не пойдзе на выбары, цяпер тлумачыць, чаму ўсё ж ідзе
Каментары