Свет

Крэмль зняпраўдзіў звесткі пра сем тэлефонных размоваў Пуціна з Трампам

Пяскоў назваў няслушнымі звесткі журналіста Боба Вудварда пра тое, што Трамп пасля сыходу з Белага дома сем разоў размаўляў з Пуціным. У Крамлі заявілі, што гэта дэзынфармацыя ў кантэксце перадвыбарчай палітычнай кампаніі, піша РБК.

Звесткі пра тое, што былы прэзідэнт Дональд Трамп пасля сыходу з пасады сем разоў размаўляў па тэлефоне з Уладзімірам Пуціным, не адпавядаюць рэчаіснасці, заявіў РБК прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

«Не, гэта не так», — сказаў ён у адказ на пытанне, ці стэлефаноўваліся Пуцін з Трампам.

У каментары The New York Times Пяскоў заявіў, што «гэта тыповая дэзынфармацыя ў кантэксце перадвыбарчай палітычнай кампаніі».

Пра тэлефонныя перамовы напярэдадні паведаміў CNN са спасылкай на кнігу журналіста Боба Вудварда «Вайна», якая будзе апублікаваная 15 кастрычніка. У прыватнасці, там апісаны эпізод, які здарыўся ў маёнтку Трампа Мар-а-Лага ў Фларыдзе, калі палітык папрасіў свайго старшага памочніка выйсці з пакоя, каб «ён мог, як ён выказаўся, пагаварыць па тэлефоне з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным». Магчымы змест гэтых гутарак не прыводзіўся.

Аўтар кнігі прызнаў, што ў яго няма іншых крыніц, якія пацвярджалі б, што Трамп падтрымліваў сувязь з Пуціным пасля сыходу з пасады, паказвае NYT. Каля 20 былых і дзеючых супрацоўнікаў адміністрацыі і разведкі ЗША паведамілі, што нічога пра гэта не ведаюць, але некаторыя не выключылі такой імавернасці.

Каментары

Як вяліся таемныя перамовы Байдэна і Пуціна пра вайну ва Украіне3

Як вяліся таемныя перамовы Байдэна і Пуціна пра вайну ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Што за месенджар Discord і чаму яго забаранілі ў Расіі8

Вальфовіч расказаў пра стварэнне ў Беларусі «добраахвотніцкіх атрадаў»5

Міліцыя занялася дачнікамі, якія змагаюцца за захаванне возера пад Гомелем3

У Расіі ў рэестр «тэрарыстаў і экстрэмістаў» унеслі двух 14-гадовых падлеткаў

У Брэсце адмяняюць цырымонію запальвання ліхтароў2

Хто такія дэдбоды і чаму на іх цяпер у жанчын попыт14

Віцябчук прымацаваў да паветранага шара канапу і паляцеў. Ім ужо зацікавіліся

Лукашэнка прызнаў, што для прымянення ядзернай зброі прыйдзецца праводзіць перамовы з Пуціным3

СБУ затрымала ў Малдове аднаго з ідэолагаў уварвання Расіі ва Украіну7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як вяліся таемныя перамовы Байдэна і Пуціна пра вайну ва Украіне3

Як вяліся таемныя перамовы Байдэна і Пуціна пра вайну ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →