Здарэнні22

Музей выпадкова выкінуў твор мастацтва. Як яго зблыталі са смеццем?

Работнік нідэрландскага музея пераблытаў сучасны арт-аб'ект са смеццем і выкінуў яго. Гаворка ідзе аб працы французскага мастака Аляксандра Лаве пад назвай «Усе добрыя часы, што мы правялі разам», якую выставілі ў музеі «Лама» ў Лісі, піша Бі-бі-сі.

На першы погляд, экспазіцыя выглядае як дзве пакамечаныя бляшанкі з-пад піва. Аднак на самай справе іх старанна распісалі акрылавымі фарбамі ўручную.

Распісаныя бляшанкі выставілі ў шкляной шахце ліфта так, быццам іх пакінулі там падчас будаўніцтва.

Механік, які працуе ў музеі, вырашыў, што гэта «рэшткі творчасці» лянівых наведвальнікаў, і выкінуў іх у смеццевае вядро.

Знікненне заўважыла куратар Эліса ван дэн Берг, якая вярнулася пасля кароткага перапынку. Таму ўсім работнікам даручылі неадкладна заняцца іх пошукам, распавялі на сайце музея.

Бляшанкі выцягнулі са смеццевага пакета ў апошні момант, калі іх ужо збіраліся выкінуць.

«Цяпер мы размясцілі працу ў больш традыцыйным месцы на пастаменце, каб яна магла адпачыць пасля сваёй прыгоды», — распавяла прадстаўніца музея Фрук'е Бадзінг.

Нягледзячы на неспадзяванку, у музеі запэўнілі, што «не адчуваюць ніякіх крыўдаў адносна механіка, які падмяняў чалавека, добра знаёмага з музеем і яго экспанатамі».

«Тэма нашай калекцыі — ежа і спажыванне, — тлумачыць дырэктар Сіэтску ван Зантэн. — Наша мастацтва падахвочвае наведвальнікаў бачыць паўсядзённыя прадметы ў новым святле».

«Выстаўляючы творы мастацтва ў нечаканых месцах, мы ўзмацняем гэтае ўражанне», — дадае Ван Зантэн.

«Таму бляшанкі наўрад ці доўга прастаяць на сваім традыцыйным пастаменце, — дадала Фрук'е Бадзінг. — Нам трэба добра падумаць, куды іх паставіць наступным разам».

Гэта не першы падобны выпадак, піша Guardian. У 2023 годзе наведвальнік з'еў банан, які быў прымацаваны да сцяны ў рамках інсталяцыі італьянскага мастака Маўрыцыа Катэлана ў галерэі Сеула.

У 2011 годзе празмерна руплівая прыбіральшчыца сапсавала інсталяцыю мастака Марціна Кіпенбергера коштам 690 000 фунтаў стэрлінгаў у Германіі. Яна змыла з яе пласт павуціння, прыняўшы яго за звычайны бруд.

Каментары2

  • Гэта быў перфоманс
    09.10.2024
    Выкінуў смецце туды, дзе яму і месца
  • Kub
    09.10.2024
    Стварыў тым самым новы арт-аб’ект: перформанс!

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе5

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў тэлевядоўцу пасаду міністра абароны 5

«Гэта не заробак, гэта бонус». Некаторым беларусам падабаецца атрымліваць частку зарплаты прадуктамі2

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву65

«Як людзі на такое вядуцца? Ды вельмі проста». Расповеды беларусаў, якія працавалі тэлефоннымі ашуканцамі12

Алексіевіч пра маршы пратэсту: Цяпер было б больш жорстка, была б кроў. А тады мы думалі, што гэта свята24

Трамп абвясціў імя свайго дарадцы па нацбяспецы11

Атрад беларускіх добраахвотнікаў «Тэрор» заявіў пра самароспуск9

У Абхазіі пасля пратэстаў і перакрыцця мастоў адпусцілі з-пад варты апазіцыянераў

Слюнькін: Адным толькі вызваленнем палітвязняў Лукашэнка Трампа не зацікавіць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе5

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе

Галоўнае
Усе навіны →