Сумны прагноз надвор'я на 10—12 кастрычніка.
У чацвер пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер днём парывісты, месцамі па захадзе моцны парывісты.
Ноччу +6..+12°С, па захадзе Беларусі да +14°С; максімальная днём +15..+21°С, па поўдні паветра прагрэецца да +23°С.
У пятніцу чакаецца паступленне прахалодных паветраных мас са Скандынавіі. Воблачна, ноччу з праясненнямі. Уначы пераважна па заходняй палове, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Днём месцамі чакаюцца моцныя дажджы, магчымы навальніцы.
Ноччу +9..+15°С, максімальная днём будзе ад +12°С па захадзе да +21°С па паўднёвым усходзе краіны.
У суботу стане яшчэ халадней.
Уначы і раніцай месцамі чакаюцца моцныя дажджы. Ноччу ад +2°С па захадзе да +11°С па ўсходзе краіны, максімальная днём +8..+14°С.
Каментары
Ацяпленьне яшчэ не ўключаў, бо ў хаце нейкіх 17-18 захоўваецца, пачакаю яшчэ які тыдзень, бо абяцалі ж бабу з асеньнім летам, а тая пэўна забухала. Можа прасьпіцца ды й адорыць яшчэ цёплымі днямі...