Свет1414

Букмекерскі рынак паказаў рэзкі рост падтрымкі Дональда Трампа 

Упершыню са жніўня кандыдат ад Рэспубліканскай партыі ЗША Дональд Трамп вырваўся наперад у перадвыбарнай гонцы.

Evan Vucci / AP

Праўда, пра гэта кажуць не апытанні, а букмекерскі рынак, на якім карыстальнікі ставяць грошы на перамогу аднаго з кандыдатаў, паведамляе Bild.

Асноўны імпульс пайшоў ад платформы Polymarket. У пачатку гэтага тыдня шанцы Трампа на перамогу тут складалі 53,3%, Харыс — 46,1%.

Напярэдадні літаральна за некалькі гадзін рэйтынг Трампа вырас амаль на тры працэнтныя пункты. Пры гэтым за апошнія дні не было прыкметных падзей, якія маглі б кардынальна змяніць ход перадвыбарнай гонкі. 

Як піша выданне Forbes, за рэзкім скокам ставак на Трампа могуць стаяць заявы самага багатага чалавека ў свеце Ілана Маска, які падтрымаў рэспубліканца падчас выступу ў горадзе Батлер у мінулыя выходныя.

Акрамя таго, адзін з карыстальнікаў пад нікам Fredi9999 зрабіў стаўку на Трампа памерам адразу ў чатыры мільёны даляраў.

У адрозненне ад іншых платформаў, на Polymarket няма верхніх абмежаванняў на суму, якую можна паставіць. 

Як бы там ні было, у сярэднім па ўсіх апытаннях грамадскай думкі ў ЗША Харыс усё яшчэ апярэджвае Трампа на два працэнтныя пункты. Гэты паказчык практычна не змяняецца ўжо больш за месяц.

Прэзідэнцкія выбары пройдуць у ЗША 5 лістапада.

Каментары14

  • .
    09.10.2024
    Ён часта такі твар робіць? На фота, дзе выступае Маск, тое ж самае.
    Чаму ў многіх людзей няма агіды, імунітэту супраць "нарцысаў" (пытанне і да беларусаў у 1994-м)?
  • Так
    09.10.2024
    "самага багатага чалавека ў свеце Ілана Маска"

    "Forbes" за 2024 пісаў, што самы багаты Bernard Arnault, Elon Musk на другім месцы.

    Можаце чарговы раз накруціць дызпадабайкі ды абзываць "пуцінскім ботам", але гэта проста факты.
  • Унук
    09.10.2024
    Вазьму ўсю бабчыну пенсію, каб паставіць на трампа. Раз Амерыка так хоча чубатага балабола, то яна вартая яго.

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс5

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс

Усе навіны →
Усе навіны

У «Байсоле» расказалі пра апошнюю хвалю масавых затрыманняў і параілі, што рабіць людзям у зоне рызыкі5

У Вільні зноў з'явіўся антыбеларускі надпіс на дзвярах беларускай установы ФОТА11

У Ізраілі звольнілі міністра абароны, які лічыўся памяркоўным

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»4

Сабаленка гарантавала сабе першы радок сусветнага рэйтынгу па выніках года3

Мінская дызайнерка расказала, як яе зачараваў, а пасля падмануў былы муж і тата двайнят9

Сацыял-дэмакраты паведамілі пра затрыманні сярод сваіх сяброў

У Смаленску хлопца без галавы прызналі прыдатным да вайсковай службы9

Армянскі каньяк пройдзе рэбрэндынг і стане брэндзі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс5

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс

Галоўнае
Усе навіны →