«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord
Праз платформу Discord расійскія вайскоўцы рабілі трансляцыі з разведвальных і ўдарных беспілотнікаў, якія дапамагалі забіваць украінцаў. Цяпер платформу заблакаваў Раскамнагляд. Расказваем, што пра гэта пішуць расійскія ваенныя блогеры і чаму расіяне выкарыстоўваюць менавіта Discord.
«На пунктах кіравання дзясяткаў злучэнняў упалі трансляцыі з беспілотнікаў, якія працуюць праз закрытыя пакоі Discord. Такім чынам, усіх адкінулі на ўзровень сакавіка 2022 года», — піша Z-канал «Тройка».
Яшчэ адзін Z-блогер пад псеўданімам Вараг піша: «Упалі ўсе стрымы з птушак на штабы. Цяпер замест выканання баявых задач ваяры будуць вынаходзіць, як гэта падняць».
Блогер Раман Алёхін ідзе яшчэ далей:
«Рашэннем заблакаваць у Расіі «Дыскорд» чыноўнікі ўдарылі па фронце, праз што, хутчэй за ўсё, выраслі страты сярод нашых байцоў і тэхнікі. Ім гэта пачалі тлумачыць усе, але вось канец працоўнага дня і час ісці дадому, ды і інструкцый ніякіх не было…»
Ён кажа, што перад блакіроўкай Discord варта было прыдумаць, як яго замяніць. «Бачыць на крок наперад і ўменне гэта рабіць паказвае, ці кампетэнтны кіраўнік. Калі гэта не спланаваная акцыя па аслабленні нашых байцоў і дапамозе нашаму праціўніку (не хочацца ў гэта верыць)».
Скандальная кіраўніца Лігі бяспечнага інтэрнэту Кацярына Мізуліна піша, што Discord выкарыстоўваўся, бо «дае самую якасную карцінку, без пікселяў. Няма аніякага аналага на гэты момант».
Канал «Военный осведомитель» заўважае, што Discord на лініі фронту дагэтуль даступны — праз Starlink. Выглядае, цяпер праблема ў тым, каб трансляваць відэа з дронаў для камандавання па-за лініяй фронту, якое кіруе войскамі «на зямлі».
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
???Старлінк Маскі у рф ?? І ен ні блакуе на лініі фронту??Маск вяртайся " з марсу" на Зямлі яшчэ есць справы..
А Вы абураецесь " Белшына" белшына " крэветкі анчоусы" ..
Той спіс хай аднаўляюць украінскія вайскоўцы. А расейскія тэрміналы стануць цэглай.
Ну і добра.
2. Discord не вельмі бяспечны мэсэнджар, яго папярэдні ўладальнік прадаў папярэдні свой прадукт кітайцам, з усімі персанальнымі данымі.
Было б прыгожа, калі б украінцы ціха выкупілі Discord і карысталіся. (Або такія элегантныя схемы робяць зараз толькі ізраільцяне?)
Зараз расейскія войскі будуць шукаць іншы варыянт, больш бяспечны для іх, і гэтая магчымасць знікне.