Здарэнні

У Скідзелі даішнікі ў пагоні стралялі па колах — аказалася, кіроўца спяшаўся на дыскатэку

Пагоня са стралянінай адбылася раніцай у Гродзенскім раёне.

Скрыншот відэа МУС

У чатыры раніцы супрацоўнікі ДАІ вырашылі спыніць аўто Mazda для праверкі. Аднак кіроўца сігнал праігнараваў і дадаў хуткасці.

Ён спрабаваў адарвацца па ўсіх канонах кіно — у тым ліку віляў па дарозе, каб не даць сябе апярэдзіць машыне ДАІ. Міліцыянеры вырашылі страляць. Спачатку яны пару разоў стрэлілі ў паветра, а затым адкрылі агонь па колах. Ім атрымалася пашкодзіць два кола, і Mazda спынілася.

Як аказалася, за рулём знаходзіўся 22-гадовы жыхар Зэльвенскага раёна. У 2022 годзе яго пазбавілі правоў за нецвярозае кіраванне. Напатпітку ён быў і ў гэты раз: паводле звестак МУС, медыцынскі агляд паказаў больш за праміле алкаголю.

Хлопец разам з пасажырам, з якім напярэдадні пазнаёміўся на запраўцы, накіроўваліся на дыскатэку ў забаўляльную ўстанову ў Гродне.

Кіроўцу затрымалі, на яго склалі шэсць адміністрацыйных пратаколаў. Машыну канфіскавалі і адправілі на штрафстаянку. 

Каментары

Лукашэнка памілаваў экс-кіраўніка сваёй аховы Уцюрына6

Лукашэнка памілаваў экс-кіраўніка сваёй аховы Уцюрына

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль забіў кіраўніка «Хезбалы» Хасана Насралу8

Жыхар Баранавічаў сабраў другі ўраджай клубніцаў1

Да арганізацыі нападу на Волкава датычны былы паліцыянт з Латвіі. Цяпер ён уцёк у Расію2

У небе пад Іўем была незвычайная з'ява ФОТАФАКТ1

Расіяне ўдарылі па бальніцы ў Сумах: шэсць чалавек загінулі3

Поп-ідал Лана Дэль Рэй выйшла замуж за гіда па кракадзілах1

Эколага Таспаева з Мядзела цягалі па адміністратыўках — а цяпер за гэта ж завялі і крымінальную справу2

Слівы з патэльні з кардамонавым ёгуртам — рэцэпт

У Мінску 124 жыхары дасягнулі 100 гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка памілаваў экс-кіраўніка сваёй аховы Уцюрына6

Лукашэнка памілаваў экс-кіраўніка сваёй аховы Уцюрына

Галоўнае
Усе навіны →