Здарэнні

СК РФ: Невядомы інсектыцыд прывёў да смерці дзяцей пад Краснаярскам

Сям'я трапіла ў бальніцу з прыкметамі атручвання, у выніку чаго памерлі чацвёра дзяцей — эксперты падазраюць, што ў ежу трапіла неўстаноўленае інсектыцыднае рэчыва.

Ілюстрацыйнае фота

Прыярытэтнай версіяй гібелі дзяцей, якія атруціліся ў Краснаярскім краі, з'яўляецца трапленне ў арганізм кампанентаў невядомага інсектыцыднага сродку, пра гэта паведамілі ў СК, піша «Спутнік».

Там удакладнілі, што следства атрымала папярэднія даныя судова-хімічнай экспертызы.

«Трапленне ў арганізм дзяцей кампанентаў інсектыцыднага неўстаноўленага сродку — прыярытэтная версія следства атручвання дзяцей у Назараўскім раёне Краснаярскага краю на гэты момант», — цытуе РІА Навіны прадстаўніка СК.

Біяматэрыялы для даследаванняў былі адабраны з усіх органаў загінулых дзяцей. У іх эксперты выявілі кампаненты неўстаноўленага інсектыцыднага рэчыва, «якія з вялікай доляй верагоднасці пацягнулі смерць дзяцей».

***

Сям'я з вёскі Чырвоная Сопка (у тым ліку чацвёра дзяцей 6, 11, 12 і 13 гадоў) 20 верасня павячэрала набытымі ў мясцовай краме прадуктамі — курыцай і пельменямі.

На наступны дзень усіх членаў сям'і з'явіліся прыкметы атручвання: млоснасць, ваніты. Яны звярнуліся ў бальніцу, дзе двое дзяцей — шасцігадовая дзяўчынка і хлопчык 13 гадоў — памерлі. У нядзелю памерла трэцяе дзіця — 11-гадовая дзяўчынка, а ў ноч на панядзелак — яшчэ адна дзяўчынка 12 гадоў.

Дарослыя — 34-гадовы мужчына і 32-гадовая жанчына — прыйшлі апрытомнелі ў панядзелак. Пры гэтым вядома, што жанчына знаходзіцца на дзявятым месяцы цяжарнасці.

У краме, дзе набываліся прадукты, былі канфіскаваныя пробы, праверку прайшлі і адабраныя ў доме сям'і. Расспажыўнагляд не знайшоў у іх ніякіх небяспечных рэчываў.

У якасці адной з версій пракуратура раней разглядала выкарыстанне дыхлафосу пры апрацоўцы дома ад насякомых 20 верасня.

Пры гэтым следчыя правяралі і іншыя версіі: атручванне прадуктамі, набытымі ў сельскай краме, і атручванне прадуктамі ўласнай гаспадаркі.

Каментары

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Усе навіны →
Усе навіны

Узламаная ўнутраная сетка Нацыянальнага банка Беларусі. Што вядома?10

«Сёння выбары сапраўдныя, а не як у 2020-м». Гайдукевіч запэўнівае, што не будзе здымацца з выбараў8

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА13

У Расіі мужчына, які выдаваў сябе за ўдзельніка «СВА» і спрабаваў утапіць дзяўчыну праз сінія валасы, пайшоў з турмы на вайну і загінуў7

Рэзідэнты ПВТ пералічылі грошы на выбарчую кампанію Лукашэнкі13

«Яндэкс Go» тлумачыць рост цэн на таксі: у Мінску кіроўцаў на лініі стала на 35% менш

Дзім Дзімыча не ўзялі ў лукашэнкаўскую «Белую Русь»3

Латушка даў паказанні ў Нацыянальнай пракуратуры Польшчы. Справа — пра замах на яго3

«Трупы, трупы, трупы нашых. Пад поўным кантролем дронаў». Дзённік расійскага штурмавіка, які ацалеў пад Ваўчанскам11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Галоўнае
Усе навіны →