Эканоміка11

Расце прадукцыйнасць працы ў беларускай сельскай гаспадарцы

У параўнанні з 2021 годам колькасць працуючых знізілася больш чым на 24 тысячы чалавек. Пры гэтым назіраецца рост вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.

На новыя лічбы сярэднеспісачнай колькасці работнікаў у сельскай гаспадарцы Беларусі звярнула ўвагу «Сельская газета». За першае паўгоддзе гэтага года лічба склала 221,6 тысяч чалавек. У 2021 годзе іх было 245,9 тысяч.

Атрымліваецца, што за тры гады сельская гаспадарка страціла амаль кожнага дзясятага работніка. Калі ж параўнаць з сітуацыяй перад распадам СССР, то скарачэнне працуючых адбылося амаль у пяць разоў.

Пры гэтым, як піша выданне, за прыкладна тры с паловай дзесяцігоддзя значна павялічылася вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі. 

Найбольш заўважна вырасла вытворчасць малака. Калі ў 1990 годзе ад 1,7 мільёна кароў было надоена 5,6 мільёнаў тон малака, то ў 2024 годзе маюць атрымаць звыш 8,7 мільёнаў тон ад пагалоўя ў 1,4 мільёна. Пры росце надояў назіраецца пастаяннае скарачэнне колькасці даярак. Калі пяць гадоў таму іх было 23 тысячы, то цяпер на 5 тысяч менш: іх замяняе лепшая механізацыя.

Цікава таксама паглядзець, як змянілася ўраджайнасць асобных сельскагаспадарчых культур у параўнанні з 1990-м годам. Апошнія статыстычныя лічбы ёсць за 2022 год.

За больш чым тры дзесяцігоддзі гэты паказчык у зерневых узрос усяго на чвэрць — з 27,2 да 34,5 цэнтнераў на гектар. У той жа час у бульбы за гэты ж перыяд ураджайнасць узрасла больш як на 60% (з 138 да 223 ц на гектар), ураджайнасць гародніны амаль на 60% (з 188 да 295 ц на гектар), цукровых буракоў — амаль на 50%.

Рэкардсменамі па росту ўраджайнасці стала льновалакно. Яно прыбавіла больш чым удвая (з 4,6 да 10,7 тон на гектар).

А вось з кукурузай назіралася адваротная тэндэнцыя. Яе ўраджайнасць з 237 тон з гектару ў 1990-м знізілася да 212 тон з гектару ў 2022-м, той год аказаўся няўдалы. Рэкордная ўраджайнасць — 320 тон з гектара — была ў 2011 годзе.

Што яшчэ прыкметна — за тры дзесяцігоддзі ў Беларусі амаль у чатыры разы ўзрасла ўраджайнасць пладоў і ягад (з 31,9 да 120,4 тон з гектара).

Ілюстрацыйнае фота з сацыяльных сетак

Мы паглядзелі, як змянілася структура вытворчасці асноўнай сельскагаспадарчай прадукцыі на душу насельніцтва з 1990-га года па 2022-гі.

Так, калі ў 1990-м на душу насельніцтва прыходзілася 690 кілаграм зерня, то ў 2022-м — 943 (рост амаль на 37%), вытворчасць гародніны вырасла больш чым у чатыры разы (з 73 да 310 кілаграмаў), пладоў і ягад — больш чым у два з паловай разы (з 35 да 89).

Значна менш істотным быў рост вытворчасці мяса — на 16 кілаграм (з 116 да 132), малака — на 121 кілаграм (з 732 да 853), яек — на 16 штук (з 359 да 375).

А вось з вытворчасцю бульбу ў краіне адбылося скарачэнне амаль у два разы — з 843 да 418 кілаграм на душу насельніцтва. Аб прычынах мы пісалі раней.

Рост прадукцыйнасці працы ўласцівы не толькі Беларусі: тое самае здарылася і ва Украіне, Літве, Польшчы. Усё дзякуючы механізацыі і лепшай лагістыцы.

Каментары1

  • Acab
    25.09.2024
    [Рэд. выдалена]

«Наш супольны рускі свет». Сястра кіраўніка МЗС Рыжанкова жыве ў Францыі, але пасля пачатку вайны атрымала расійскае грамадзянства7

«Наш супольны рускі свет». Сястра кіраўніка МЗС Рыжанкова жыве ў Францыі, але пасля пачатку вайны атрымала расійскае грамадзянства

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускага добраахвотніка будуць завочна судзіць у «ДНР»6

У Беларусі плануюць зрабіць новы курорт з вельмі глыбокім возерам2

«Беларуснафта» судзіцца за непастаўку абсталявання адразу з некалькімі заходнімі кампаніямі1

Лукша расказаў пра свой удзел у прапагандысцкім фільме «Малады фронт. Кіднэпінг»14

Дзяржкантроль узяўся за «Едастаўку» — праверкі пройдуць па ўсёй краіне3

Расійскі вайсковы карабель адкрыў агонь па нарвежскім судне ў Арктыцы17

У папулярных марках расійскіх семак знайшлі атруту. Частка з іх прадаецца ў Беларусі1

Як нямецкі перакладчык зацікавіўся беларускай літаратурай

Беларуская культурная прастора CreateCulture Space у Вільні на мяжы закрыцця18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Наш супольны рускі свет». Сястра кіраўніка МЗС Рыжанкова жыве ў Францыі, але пасля пачатку вайны атрымала расійскае грамадзянства7

«Наш супольны рускі свет». Сястра кіраўніка МЗС Рыжанкова жыве ў Францыі, але пасля пачатку вайны атрымала расійскае грамадзянства

Галоўнае
Усе навіны →