Навука і тэхналогіі22

Генныя інжынеры ствараюць кароў, якія будуць даваць у 10—20 разоў болей малака

Новыя распрацоўкі ў галіне геннай інжынерыі дазволілі стварыць эмбрыёны кароў, якія будуць даваць у разы больш малака, але пры гэтым будуць прыстасаванымі да афрыканскага клімату і мухі цэцэ. Высокія надоі дазволяць скараціць пагалоўе, што будзе садзейнічаць ахове навакольнага асяроддзя.

Карова Корова Cow

Занепакоенасць адносна ўздзеяння жывёлагадоўлі на навакольнае асяроддзе і змяненне клімату ўжо даўно з'яўляецца ключавым пытаннем у сельскай гаспадарцы.

Каровы выдзяляюць метан у выніку стрававання, а метан як парніковы газ спрыяе глабальнаму пацяпленню. Па-другое, парушэнне спосабаў утылізацыі гною прыводзіць да забруджвання глебы і вады. Па-трэцяе, вытворчасць кармоў для жывёл патрабуе вялікай колькасці палёў, вады і энергіі.

Адзін са спосабаў зменшыць усе гэтыя праблемы — паменшыць колькасць кароў. Гэта можна зрабіць, павялічваючы іх малочную прадукцыйнасць.

Каманда навукоўцаў-заолагаў з Універсітэта Ілінойса з горада Урбана-Шампейн (Urbana-Champaign) генетычна мадыфікавала афрыканскіх кароў, якія ў выніку могуць вырабляць да 20 разоў больш малака і маюць павышаны парог устойлівасці да хвароб і шкоднікаў.

Сваімі дасягненнямі вучоныя падзяліліся ў часопісе Animal Frontiers. 

Навукоўцы плануюць імплантаваць 100 новых эмбрыёнаў у мясцовую жывёлу ў двух раёнах Танзаніі ў сакавіку наступнага года і спадзяюцца, што народжаныя жывёлы будуць мець усе станоўчыя ўласцівасці, якія яны задумалі.

Паводле слоў кіраўніка праекта, прафесара кафедры заатэхнікі сельскагаспадарчага каледжа Ілінойскага ўніверсітэта Мэта Уілера (Matt Wheeler),

«асноўная ідэя палягае ў тым, каб захаваць сувязь паміж устойлівасцю да хвароб і шкоднікаў і вытворчасцю малака так, каб у працэсе размнажэння гэтыя рысы не падзяляліся».

«Гэта будзе праблемай для краін, якія развіваюцца. Пакуль вы не атрымаеце чыстага сінтэтычнага пакалення, заўсёды будзе спакуса звесці карову з быком па суседстве, губляючы эфект», — зазначае Уілер.

Хоць ініцыятыва толькі пачынаецца, гэта важны першы крок ва ўкараненні больш кліматаўстойлівай жывёлагадоўлі. Тая ж тэхналогія можа быць выкарыстаная для абароны буйной рагатай жывёлы ад зменаў клімату.

У перспектыве навукоўцы спадзяюцца ўнесці ва ўжо высокапрадукцыйную амерыканскую жывёліну рысы, уласцівыя трапічным жывёлам, каб павысіць супраціўляльнасць хваробам, спякоце і засухам.

Чытайце яшчэ:

Мадыфікаваны вірус герпесу дапамагае змагацца з ракам мозга

Камары, якія забіваюць сабе падобных, могуць дапамагчы змагацца з заразнымі хваробамі

Навукоўцы стварылі генетычную зброю супраць жывёл і людзей. Наколькі яна небяспечная?

Каментары2

  • 00
    01.11.2023
    Я конечно не генный инженер
    Но что то не понимаю, как можно получать в 10 раз больше молока на той же или меньшей кормовой базе.
    Это оно в 10 раз жиже будет что ли?
    Жирностью 0.5?
  • Казік
    01.11.2023
    Гэта ж якое вымя павінна быць у тых кароў? Да зямлі вісець будзе!

    Зрабіце, каб каровы давалі расліннае малако, для веганаў. Какосавае ці аўсянае.

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам4

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам

Усе навіны →
Усе навіны

Дзермант заклікае расследаваць знешні фактар, які стаіць за дзейнасцю Бондаравай8

Мінчук, у якога да 38 гадоў ужо 15 судзімасцяў, прыйшоў на працу і скраў ноўтбук2

Палітвязень Мікалай Хіла аказаўся супрацоўнікам дэлегацыі Еўрасаюза ў Беларусі3

Арыштаваны дом Цапкалаў зноў паспрабуюць прадаць на таргах. Цану значна знізілі1

Затрыманы ў Беларусі японец — трэвел-блогер «Этэру»1

Атлусценне стане маркерам беднасці? Многія селебрыці рэзка худзеюць на фоне папулярнасці «Аземпіка»7

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі7

Беларускі блогер Улад Бумага трапіў на прамую лінію да Пуціна і моцна прагнуўся перад ім25

Гродзенец вырабляе незвычайныя дошкі для сервіроўкі і ўпрыгожвае іх сапраўднымі кветкамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам4

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам

Галоўнае
Усе навіны →