Свет11

Вінны гуру, аўтар бэстсэлераў і амерыканскі мультымільянер з Бабруйска. Хто такі Гары Вайнерчук?

Пра шлях станаўлення, цяперашні капітал і сакрэты поспеху аднаго з самых бачных беларусаў Амерыкі распавяло выданне ValueWalk.

Гары Вайнерчук, папулярны блогер-эксперт па вінах і паспяховы тэхналагічны мультымільянер ЗША, які нарадзіўся ў Бабруйску. Фота: Amy Harris / AP

48-гадовы прадпрымальнік Гары Вайнерчук (пры нараджэнні — Генадзь), больш вядомы ў ЗША як Гары Ві (Gary Vee), з'яўляецца адным з самых паспяховых амерыканскіх мультымільянераў у сферы лічбавага маркетынгу, відэаблогінгу і продажы вінаў.

Бізнэсмен стварыў свой капітал самастойна і на дадзены момант яго чысты кошт складае больш за 200 мільёнаў даляраў (каля 640 мільёнаў беларускіх рублёў), піша выданне ValueWalk.

Гары Вайнерчук нарадзіўся ў Бабруйску ў 1975 годзе і праз тры гады разам з сям'ёй эміграваў у Злучаныя Штаты, першапачаткова пасяліўшыся ў горадзе Куінс, штат Нью-Ёрк, а потым пераехаўшы ў Эдысан, штат Нью-Джэрсі. Сям'і з цяжкасцю ўдавалася наладзіць фінансавае становішча, таму Вайнерчук з ранніх гадоў навучыўся шанаваць упартую працу.

У сярэдняй школе Вайнерчук прадаваў бейсбольныя карткі па выхадных. Пасля сканчэння школы хлопец паступіў у каледж па навучанні малому бізнэсу ў Ньютане, штат Масачусэтс. Менавіта тады ён пачаў працаваць у вінным бізнэсе свайго бацькі Аляксандра Вайнерчука.

У 1998 годзе Гары Вайнерчук атрымаў вышэйшую адукацыю і цалкам прысвяціў свой час развіццю віннай крамы бацькі. У той час інтэрнэт пачаў імкліва эвалюцыянаваць і Вайнерчук скарыстаўся гэтым, перайменаваўшы бацькоўскую краму ў Wine Library (Вінатэка) і ператварыўшы яе ў вінную гандлёвую анлайн-пляцоўку, якая стала адным з першых бізнэсаў электронай камерцыі ў ЗША. 

Тым самым прадпрымальнік павялічыў сямейны капітал з 3 да 60 мільёнаў даляраў прыкладна за дзесяць гадоў, адзначае ValueWalk.

Потым Вайнерчук стварыў уласны папулярны відэаблог Wine Library TV, дзе амаль штодзённа дэгуставаў розныя віны, павышаючы ўзровень ведаў падпісчыкаў пра іх і даючы карысныя парады па выбары і піццю напояў.

Аляксандр Вайнерчук (злева) — бацька мультымільянера Гары (Генадзя) Вайнерчука. Кадр з відэа афіцыйнага ютуб-канала бізнэсмена Gary Vee

Акрамя гэтага, у наступныя гады Вайнерчук стварыў некалькі паспяховых тэхналагічных кампаній і стартапаў, такіх як:

  • VaynerX — сетка агенцтваў па лічбавым маркетынгу, якая апрацоўвае найбуйнейшыя карпарацыі свету (Johnson and Johnson, PepsiCo, Chase і іншыя).
  • Sasha Group — кампанія, якая прапануе брэндынгавыя і маркетынгавыя паслугі для прадпрыемстваў з прыбыткам ад 1 да 100 мільёнаў даляраў у год.
  • Gallery Media Group — лічбавае медыя-агенцтва, якое кіруе брэндамі PureWow і ONE37pm. Гэтыя брэнды арыентаваны на стварэнне кантэнту пра стыль жыцця, поп-культуру і прадпрымальніцтва.
  • VCR Group — стартап і аднайменны папулярны ў ЗША дадатак для браніравання рэстаранаў. 
  • Vayner/RSE — буйны фінансавы інкубатар тэхналагічных стартапаў.

Парады Вайнерчука

Гары Вайнерчук таксама піша кнігі пра дасягненне фінансавага поспеху і манетызацыю хобі, грунтуючыся на ўласным жыццёвым вопыце. Газета The New York Times пяць разоў уносіла кнігі прадпрымальніка ў спіс бэстсэлераў.

Выданне ValueWalk прыводзіць некалькі парадаў ад Вайнерчука для прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў.

  1. Прынцып: «Даваць, даваць, даваць, даваць, а потым прасіць». Гэтая мантра і самая вядомая філасофія Вайнерчука заклікае прадпрымальнікаў прапаноўваць сваім кліентам штосьці карыснае (кантэнт, рэсурсы ці іншае), перш чым прасіць у іх нешта наўзамен. Вайнерчук лічыць, што для стварэння базы лаяльных кліентаў трэба спачатку аддаваць, што зробіць вашу наступную просьбу значна больш эфектыўнай.
  2. Спачатку дакументаваць, а не прыдумляць. Бізнэсмен раіць пачаткоўцам у стварэнні кантэнту адмовіцца ад спробаў стварыць ідэальны кантэнт і замест гэтага засяродзіцца на дакументаванні свайго жыццёвага шляху. Вайнерчук мяркуе, што аўдыторыя наладжвае больш душэўную і трывалую сувязь з тымі, хто не баіцца паказваць памылкі ці неапрацаваныя моманты.
  3. Не аналізаваць занадта шмат. Сучасны свет перапоўнены інфармацыяй, якая многіх можа збіць з панталыку. Па словах Вайнерчука, з-за гэтай перапоўненасці многія прадпрымальнікі-пачаткоўцы становяцца ахвярамі празмернага аналізу. Бізнэсмен заклікае людзей ставіць у прыярытэт аператыўнасць у дзеяннях, а не трапляць у залежнасць ад бясконцага ацэньвання перспектыў і рызык.
  4. «Лепш сем разоў упасці, але восем разоў падняцца». Устойлівасць ляжыць у аснове філасофіі поспеху Вайнерчука. Ён лічыць, што няўдачы непазбежныя, але галоўнае — гэта падняцца пасля падзення, атрымаць урокі са сваіх памылак і працягваць рухацца наперад.
  5. Ствараць асабісты брэнд. Вайнерчук настойліва раіць прадпрымальнікам ствараць моцныя асабістыя брэнды. Ён лічыць, што стварэнне асабістага брэнда — гэта першы крок да поспеху ў доўгатэрміновай перспектыве. Па словах Вайнерчука, гэтая парада тычыцца ўсіх: бізнес-лідараў, серыйных прадпрымальнікаў і творчых людзей.

Каментары1

  • Аб чым вы?
    25.09.2024
    Гэтаму савецкаму яўрэю справы няма да Беларусі. Нават Шагал з Суціным вялікшыя "беларусы".

«Наш супольны рускі свет». Сястра кіраўніка МЗС Рыжанкова жыве ў Францыі, але пасля пачатку вайны атрымала расійскае грамадзянства7

«Наш супольны рускі свет». Сястра кіраўніка МЗС Рыжанкова жыве ў Францыі, але пасля пачатку вайны атрымала расійскае грамадзянства

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускага добраахвотніка будуць завочна судзіць у «ДНР»6

У Беларусі плануюць зрабіць новы курорт з вельмі глыбокім возерам2

«Беларуснафта» судзіцца за непастаўку абсталявання адразу з некалькімі заходнімі кампаніямі1

Лукша расказаў пра свой удзел у прапагандысцкім фільме «Малады фронт. Кіднэпінг»14

Дзяржкантроль узяўся за «Едастаўку» — праверкі пройдуць па ўсёй краіне3

Расійскі вайсковы карабель адкрыў агонь па нарвежскім судне ў Арктыцы17

У папулярных марках расійскіх семак знайшлі атруту. Частка з іх прадаецца ў Беларусі1

Як нямецкі перакладчык зацікавіўся беларускай літаратурай

Беларуская культурная прастора CreateCulture Space у Вільні на мяжы закрыцця18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Наш супольны рускі свет». Сястра кіраўніка МЗС Рыжанкова жыве ў Францыі, але пасля пачатку вайны атрымала расійскае грамадзянства7

«Наш супольны рускі свет». Сястра кіраўніка МЗС Рыжанкова жыве ў Францыі, але пасля пачатку вайны атрымала расійскае грамадзянства

Галоўнае
Усе навіны →