Грамадства22

Буйную літоўскую кампанію, якая мелася друкаваць «пашпарты Новай Беларусі», улады Літвы прызналі ненадзейнай

Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы (VSD) прызнаў ненадзейнай адну з найбуйнейшых кампаній «Garsų pasaulis», якая, сярод іншага, друкавала літоўскія пашпарты і збіралася друкаваць «пашпарты Новай Беларусі». Раней фірму падазравалі ў супрацоўніцтве з рэжымам Лукашэнкі, піша Радыё Свабода.

Пасля рашэння Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы Цэнтр пэрсаналізацыі дакументаў скасаваў кантракт з кампаніяй на вытворчасьць пашпартоў.

Кіраўніца МУС Літвы Агне Білатайце, рэагуючы на расследаваньне літоўскіх журналістаў, апублікаванае на 15min.lt аб магчымых сувязях прадстаўнікоў «Garsų pasaulis» з рэжымам у Беларусі, зьвярнулася ў VSD з просьбай правесьці паўторную ацэнку надзейнасьці кампаніі.

«Пасьля таго, як VSD прызнаў кампанію ненадзейнай, Цэнтар пэрсаналізацыі дакумэнтаў пры Міністэрстве ўнутраных спраў скасоўвае дамову з «Garsų pasaulis» на прадастаўленне паслуг», — гаворыцца ў заяве міністэрства.

Раней у тым ліку Беларускі расследавальніцкі цэнтр высветліў, што літоўская кампанія Garsų pasaulis, якая друкавала бланкі дакументаў для грамадзян Літвы і была выбраная для друку «пашпартоў Новай Беларусі», звязаная з фірмай GP Holographics і беларускім бізнэсоўцам Віктарам Шаўцовым, набліжаным да Лукашэнкі.

Garsų pasaulis раней ужо была ўцягнутая ў карупцыйныя скандалы ў Кыргызстане, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Малдове. Цяпер праверку ў дачыненні да яе вядуць адначасова Служба расследавання фінансавых злачынстваў і Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы.

З 2014 года кампанія Garsų pasaulis выйграла ўсе тры тэндары на выраб блянкаў пашпартоў у Літве, апошні — у 2022 годзе, на суму звыш 30 мільёнаў еўра.

Каментары2

  • Даволі
    25.09.2024
    А чаму ж вы не ўзгадваеце дзеяча з т.зв. Геральдычнай рады , які гэту кампанію параіў, га? Яго імя Мікіта Забуга. І калі б вы былі сапраўды незалежным СМІ, то напісалі б і пра банкротства ягонага "фінтэк"-стартапу, на якім ён піярыўся.
    Ці пра фэйкі, прафанацыю і адмывалава тут не да спадоды пісаць?
  • Жора
    25.09.2024
    Ну, цяпер-та ўжо можна казаць, што праект "пашпарт" - усё?
    А колькі грошай на дызайн засвоілі.. колькі інтэрв'ю і Кавалеўскі, і Вячорка-малодшы на гэтым раздалі... як грэлі надзяй аўдыторыю...
    І во - пшык. Нехта будзе адказваць за ўсіх сваіх дарадцаў і кабінетчыкаў?
    Ёсць жа нехта, хто іх туды прызначыў і ўзяў на сябе адказнасць, праўда?

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць24

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае помнік на магіле Андрэя Зельцара ФОТА8

Высакахуткасную чыгуначную магістраль Масква — Мінск ужо часткова спраектавалі4

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі11

Падобна, што ў Оршы сёлета «адмянілі» ўгодкі Уладзіміра Караткевіча1

Новым міністрам унутраных спраў Літвы можа стаць чалавек, які валодае беларускай мовай22

«НАТА наўмысна пастаўляла Украіне кроў, заражаную ВІЧ і гепатытам». Хто пусціў гэтую дэзу?1

Андрэй Пачобут застаецца ў памяшканні камернага тыпу Наваполацкай калоніі1

У Беларусь зноў прыедзе Пуцін8

У смерці дзяўчыны, якую ў Расіі нібыта загрызлі свінні, насамрэч падазраецца чалавек3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць24

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць

Галоўнае
Усе навіны →