Грамадства11

Анжаліка Борыс: Пачобут пагадзіўся на выезд з Беларусі яшчэ ў красавіку

Кіраўніца непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс расказала польскаму выданню Rzeczpospolita, як праходзіла яе сустрэча ў турме з палітвязнем Андрэем Пачобутам. Паводле слоў Борыс, Пачобут яшчэ ў красавіку пагадзіўся пакінуць Беларусь.

Андрэй Пачобут і Анжаліка Борыс. Калаж: znadniemna.pl

Анжаліка Борыс была адзінай, хто за доўгі час меў магчымасць на свае вочы ўбачыць Андрэя Пачобута, які адбывае прысуджаны яму васьмігадовы тэрмін зняволення. Пра гэтую сустрэчу яна папрасіла асабіста Лукашэнку, даслаўшы яму ліст. 

Сустрэча адбылася ў красавіку у Наваполацкай калоніі, Пачобут і Борыс размаўлялі дзве з паловай гадзіны.

«Па маёй просьбе ён пагадзіўся пакінуць краіну, — расказвае Борыс. — Андрэй выглядаў вельмі дрэнна. У мяне сэрца разрывалася», — так яна апісвае стан Пачобута.

Адразу пасля гэтага яна адправілася ў Варшаву і перадала гэтую інфармацыю прэзідэнту Анджэю Дуду, з якім сустрэлася 15 красавіка. Пра сам факт сустрэчы тады паведаміла прэс-служба Дуды, але без падрабязнасцяў.

«Я заклікала да перамоў аб вызваленні Андрэя. Я прасіла і буду прасіць таксама беларускія ўлады, каб яго сітуацыя змянілася. Гаворка ідзе пра жыццё майго калегі», — гаворыць Анжаліка Борыс.

Каментары1

  • Кароль Вайшнорыі
    17.09.2024
    [Рэд. выдалена]

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-115

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-1

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы14

Для пахудзення мужчынам і жанчынам патрэбныя розныя прадукты на сняданак5

Еўрапейцы ўсё менш п'юць віна. Чаму так?4

Вячорка пра момант, калі Лукашэнкі не стане: Ці расіяне паспрабуюць паставіць свайго чалавека, ці да ўлады прыйдзе Ціханоўская65

Хто такая Хан Ган, якая атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры?3

У ЖКГ патлумачылі, чаму пасля ўключэння ацяплення батарэі застаюцца халоднымі2

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі ўмоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

28-гадовая ўкраінская журналістка Вікторыя Рошчына памерла ў расійскім палоне5

Арменія можа выдаць Мінску аднаго з арыштаваных беларусаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-115

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-1

Галоўнае
Усе навіны →