Грамадства11

Беларусы Гданьска хочуць прыбраць партрэт Пратасевіча з плаката каля Еўрапейскага цэнтра Салідарнасці

Беларусы Гданьска склалі адкрыты ліст да Еўрапейскага цэнтра Салідарнасці з просьбай прыбраць партрэт Рамана Пратасевіча з плаката, прысвечанага беларускім палітвязням. Яны сцвярджаюць, што цяпер ягоная праца шкодзіць справе беларусаў. Зараз пад лістом збіраюць подпісы, піша Most.

Роман Протасевич
Партрэт Рамана Пратасевіча каля Еўрапейскага цэнтра Салідарнасці. Фота: Most

«Мы перакананыя: прысутнасць партрэта Рамана Пратасевіча ў самым сэрцы Гданьска стала небяспечна блізкаю да рэкламавання ягоных сумнеўных паслуг ды прасоўвання прыкрых прапагандысцкіх тэзаў», — пішуць ініцыятары.

Банер з партрэтамі вядомых беларускіх палітвязняў з’явіўся каля Еўрапейскага цэнтра Салідарнасці ў 2021 годзе. Сярод выяў апынуўся і партрэт Рамана Пратасевіча, экс-рэдактара тэлеграм-канала Nexta, арыштаванага ў выніку аперацыі па пасадцы ў Мінску самалёта авіякампаніі Ryanair.

Тады ён быў адным з сімвалаў пратэсту, але праз тры гады стаўленне да яго ў беларусаў змянілася, бо Пратасевіч актыўна супрацоўнічае з беларускім рэжымам.

Роман Протасевич
Банер каля Еўрапейскіага цэнтра Салідарнасці з партрэтамі беларускіх палятвязняў. Фота: Petycjeonline.com/465932

У канцы кастрычніка ў закрытым чаце беларусаў Гданьска прайшло апытанне на тэму таго, ці варта здымаць партрэт Пратасевіча. Сярод 77 удзельнікаў 70% выказаліся за тое, каб яго зняць, і 30% — за захаванне партрэта.

«Пратасевіч — знакавая, у некаторых момантах ключавая постаць падзей беларускай рэвалюцыі 2020 года, — лічыць актывіст дыяспары пад нікам Ufulu. — Яго затрыманне праз авіяпірацтва паспрыяла прыцягненню ўвагі да Беларусі ў 2021 годзе, пачаліся значныя санкцыі, чаго не было нават пасля гвалту ў Беларусі ў 2020-м… Ён шаблон ламання людзей рэжымам. Чалавек, які пагадзіўся на супрацоўніцтва з рэжымам па дагэтуль невядомых прычынах. Яго гісторыя як ахвяры рэжыму яшчэ не скончаная, мы дакладна не ведаем, што і як з ім рабілі. Але гэта не адмяняе таго факта, што ён супрацоўнічае зараз з рэжымам».

Але многія актывісты ўпэўненыя, што партрэт трэба прыбраць ці хаця б дапоўніць каментарамі, якія адлюстроўвалі б бягучае становішча.

Ініцыятар збору подпісаў за зняцце партрэта Яўген Грышчанка лічыць, што цяперашнія дзеянні Пратасевіча могуць быць небяспечнымі для беларусаў:

«Раман прапануе людзям звяртацца да яго па дапамогу, якая абернецца вязніцаю ды пакутамі».

Актывіст таксама падкрэслівае, што партрэт Пратасевіча можа ўспрымацца як рэклама ягонай цяперашняй дзейнасці. Яўген лічыць, што яго месца павінен заняць іншы сімвал беларускай барацьбы — той, хто працягвае супраціў і сёння.

Каментары1

  • Głupia osoba
    25.11.2024
    А сэнс прыбіраць? Лепей дадаць двумя новымі як і з чаго пачынаў і да чаго дакаціўся... Каб потым не перабуўся на ляту як тыя хто Хітразачосанага ўзрасьцілі, а цяпер (дарваўшыся да чарговага цэбера) па тыпу з ім змагаецца 30 год...

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру1

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

Матацыкліст зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна5

Фізічныя практыкаванні дапамагаюць аднавіць нервовыя клеткі. Вось як гэта ўдалося даказаць1

У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя3

8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі5

У Турцыі пасля пасадкі загарэўся расійскі пасажырскі Sukhoi Superjet 100. Каторы раз такое з гэтым самалётам2

Качалоўская: На «Міс Сусвет» я зразумела, што такое жаночая жорсткасць. А ў прыбіральню нас вадзілі ахоўнікі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру1

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →