Адкрылі праспект 17 верасня ў Магілёве, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.
Новы праспект будавалі ў тры этапы. Учора адкрылі рух на завяршальнай частцы.
Плануецца, што траса-дублёр разгрузіць асноўную на ўездзе ў Магілёў з боку Мінска і злучыць тры мікрараёны — Казіміраўку, Спадарожнік і Касманаўтаў, дзе пражываюць больш за 20 тысяч жыхароў.
Агульная працягласць праспекта 17 верасня — больш за 7 кіламетраў.
Каментары