Яго знялі на відэа відавочцы і апублікавалі ў сеціве. Ролікам зацікавілася міліцыя, жывадзёра ўжо шукаюць, паведамляе адзін з тэлерам-каналаў сілавікоў.
Інцыдэнт адбыўся на вуліцы 50 гадоў УЛКСМ у двары дома 69. Адзначаецца, што мужчына біў жывёлу, не зважаючы ні на дзяцей, ні на дарослых.
На кадрах бачна, што двое мужчын сядзяць на лаўцы, у аднаго з іх у руках бутэлька, іншы б'е сабаку.
Герою відэа пагражае крымінальная адказнасць за жорсткае абыходжанне з жывёламі.
Каментары
Нічога не зразумела...