Яго адправілі ў калонію за ўдзел у пратэстах.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_09/1820-pyoaq.png.webp)
Аляксея Кірэева затрымалі 28 кастрычніка 2022 года. Яго судзілі за ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Суд Савецкага раёна сталіцы 10 лютага 2023 года даў яму два гады ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму. Аляксея прызналі палітвязнем, ён адбываў тэрмін у папраўчай калоніі №15 у Магілёве.
На волю мужчына выйшаў у канцы лета 2024 года, піша «Вясна».
Каментары