Эканоміка66

Папера, чамаданы, падгузнікі… Урад пашырыў пералік тавараў, забароненых да ўвозу ў Беларусь з «недружалюбных краін»

Выдадзена адпаведная пастанова, якую падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Яна пачне дзейнічаць з 15 кастрычніка, паведамляе прэс-служба ўрада.

Згодна з гэтай пастановай, пералік забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь тавараў, якія паходзяць з «недружалюбных краін», дапоўнены наступнымі пазіцыямі:

  • поліэтылен высокага ціску,
  • шынная прадукцыя,
  • пліты OSB,
  • фанера,
  • сталярныя і цяслярныя вырабы,
  • папера і санітарна-гігіенічныя вырабы,
  • папера і кардон, у тым ліку гафрыраваныя,
  • рыззё,
  • шкловалакно, уключаючы шклавату.

Таксама асобна забаронена ўвозіць і рэалізоўваць на тэрыторыі Беларусі наступныя тавары, якія паходзяць з Польшчы, Чэхіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі:

  • сумкі і чамаданы,
  • шпалеры,
  • плітка керамічная,
  • санітарна-тэхнічныя вырабы,
  • халадзільнікі, маразільнікі і іншае халадзільнае або маразільнае абсталяванне,
  • пральныя машыны,
  • падгузнікі і пялюшкі.

Падпісаная пастанова прэзентуецца як мера ў адказ на прынятыя Еўрапейскім Саюзам пастановы аб пашырэнні з 1 ліпеня 2024 года санкцый у дачыненні да Рэспублікі Беларусь.

Каментары6

  • Жнівень
    28.08.2024
    Варожая натаўская папера для сарціра не будзе ўплываць на светлыя думкі сапраўдных ябацек і красаўцаў!
  • Шуба качанавай
    28.08.2024
    З 15 кастрычніка
  • Alex
    29.08.2024
    Подгузники.. ахаха.. А что они сами будут носить когда кормчий будет их на очередной нарадзе ператрахивать?)))

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?43

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь на 10 месцы ў свеце па ўзроўні смяротнасці. Побач іншыя постсацыялістычныя краіны1

Украінка з расійскім пашпартам Анна Асці будзе двойчы запар збіраць «Мінск-Арэну»9

Леанід Неўзлін назваў расследаванне ФБК «зляпаным у Маскве злівам»

Дзяржпрапаганда паставіла новую модную ў падлеткаў субкультуру ў адзін шэраг з сатанізмам15

Брытанскі блогер, які хадзіў на паклон да Кубракова, скардзіцца, што не можа атрымаць дазвол на жыхарства ў Беларусі8

Крышціяну Раналду першым у свеце набраў мільярд падпісчыкаў у сацыяльных сетках

Брыжыт Макрон знялася ў папулярным серыяле

Палітвязню ўкраінскага паходжання ўжо прысудзілі калонію. А цяпер судзяць яшчэ па пяці палітычных артыкулах

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?43

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?

Галоўнае
Усе навіны →