У школах уводзяць штомесячныя інфармацыйныя гадзіны пра генацыд беларускага народа
У школах будуць штомесяц праходзіць інфармацыйныя гадзіны па вывучэнні «пытанняў генацыду беларускага народа», піша БЕЛТА. Праходзіць яны будуць ва ўсіх класах.
«У адпаведнасці з канструктыўна-метадычным лістом гэтага года, штомесяц з 1-й па 11-ы клас ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі будуць праходзіць інфармацыйныя гадзіны па вывучэнні пытанняў генацыду беларускага народа. Для гэтага ёсць добрая метадычная база. Педагогу не давядзецца шукаць матэрыялы ў розных крыніцах», — распавяла галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Наталля Дудкіна.
Каментары
Про геноцид беларусов НКВД, КГБ расскажут ???
Про геноцид губопиком, по приказу лукашенко, расскажут ???