Пад Слонімам у 84-гадовага дзядулі знайшлі 170 кг канапель — для пенсіянера ўсё абышлося
Сілавікі набрылі на ўчастак у рамках антынаркатычнай праграмы «Мак» — і былі здзіўлены.
Міліцыянты праводзілі рэйдавыя мерапрыемствы ў Слонімскім раёне. 19 жніўня на ўчастку каля дома ў вёсцы Заверша яны выявілі дзікарослыя каноплі.
Агулам на плошчы ў 0,16 га расце 170 кг канопляў. Участак, як аказалася, належыць 84-гадоваму дзядулю.
Сілавікі знішчылі наркасыравіну, а пенсіянер атрымаў усяго толькі папярэджанне.
Каментары