Грамадства55

Патрэбна дапамога краязнаўцу Алесю Юркойцю

Фонд салідарнасці Bysol адкрыў збор сродкаў у падтрымку сям'і грамадскага дзеяча, актывіста і краязнаўцы Алеся Юркойця, які ў 2021 годзе выйшаў з турмы пасля працяглага зняволення, а нядаўна быў вымушаны эміграваць за мяжу, бо органы не пакінулі яго ў спакоі.

Гэтая гісторыя не зусім пра пратэсты 2020 года, а пра тыя падзеі, якія праходзілі да яго: прадузятасць беларускага суда, палітычна матываваныя рэпрэсіі і ўсёдазволенасць уладаў пасля выбараў.

Алесь Юркойць доўгі час быў рухавіком грамадскага і культурнага жыцця ў сваім рэгіёне — ён жыў у Варнянах на Астравеччыне. Стварыўшы краязнаўчае таварыства «Вільняр», Алесь усталёўваў памятныя камяні і шыльды беларускім паэтам, адкрыў музей, арганізоўваў фестывалі і творчыя мерапрыемствы, чытаў лекцыі і ладзіў краязнаўчыя вандроўкі. Менавіта дзякуючы ініцыятыве Алеся быў усталяваны помнік да юбілею паўстання Кастуся Каліноўскага ў 2013 годзе.

Увесну 2015 была затрыманая група ашмянскіх мытнікаў паводле абвінавачвання ў хабарніцтве. Алесь Юркойць, які служыў на мытні разам з імі, быў арыштаваны таксама. Алесь не прызнаваў сваёй датычнасці да дзейнасці былых калег, казаў у судзе пра катаванні ў турме КДБ і неаднаразова заяўляў пра адсутнасць фактаў ці доказаў адносна ўласна яго ў судовых справах. Тым не менш, у 2017 ён быў асуджаны на 7 гадоў зняволення. Гэты судовы працэс быў апісаны ў кнізе «Тантамарэскі» публіцыста Сяргея Дубаўца. 

Пасля вызвалення ў 2021 годзе ціск на Алеся Юркойця не спыніўся. Супрацоўнікі КДБ і міліцыі працягвалі допыты, ладзілі ператрусы і пагражалі новым арыштам:

«Пасля вызвалення з турмы супрацоўнікі КДБ і міліцыі працягнулі рэпрэсіўны прэсінг (спачатку паўгадовы прэвентыўны нагляд, затым штомесячныя прафілактычныя выклікі, пастаяннае наведванне месца жыхарства, пагрозы). Сёлета зноўку зрабілі ператрус у хаце, забралі ў кайданках і здзекаваліся, як над скацінай, пасадзіўшы ў адмысловае металічнае крэсла. Ноччу знялі кайданкі і адпусцілі пешкі дамоў».

Каб пазбегнуць далейшых здзекаў, Алесь разам з жонкай і трыма дочкамі быў вымушаны з’ехаць у Польшчу.

«Першым з'ехаў я, а на мінулым тыдні прыехала ўся сям'я: жонка і трое дзяцей. Абцяжарвае сітуацыю тое, што малодшая дачка мае групу інваліднасці і жонка не зможа паўнавартасна працаваць. Будзем удзячныя за любую дапамогу!», — кажа Алесь Юркойць.

Сума збору — €3700

  • €1300 — зімовыя рэчы для сям'і,
  • €900 — медабследаванне, набыццё лекаў і пераклад медыцынскіх дакументаў на польскую мову, 
  • €800 — збор дзяцей на вучобу (набыццё школьных прыналежнасцяў, ноўтбука і тэлефона),
  • €700 — бытавыя расходы, прадметы першай неабходнасці і харчаванне.

Падтрымаць Алеся Юркойця і ягоную сям'ю можна тут.

Каментары5

  • Не панятна
    27.10.2024
    Ужо ж збіралі яму літаральна нядаўна. І на тыя ж патрэбы. Я паважаю гэтага чалавека, але ж трэба і сумленне мець.
  • Анатоль Старкоў
    27.10.2024
    Франак прадаў гадзіннік?
  • гарнеда
    27.10.2024
    прасіць дапамогі?
    я лепш памру.

    пэйсэ. Горнеда - ад слова "гордасць" - што крыху перайначана ад Рагнеда

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

У Шчучынскім раёне двое дзецюкоў скралі, а затым вярнулі назад двух парсючкоў

Пакаленне «ні-ні»: хто яны такія і наколькі гэта небяспечная тэндэнцыя?12

У Данецку пасля выбуху ў машыне загінуў начальнік Аленаўскай калоніі ДНР. Яго жонцы адарвала нагу10

Пентагон назваў выдаткі Расіі на вайну з Украінай1

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

Барысаў чакае Лукашэнку — тэрмінова кладуць асфальт і косяць траву5

Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк3

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў15

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →