Свет22

Каля Тэль-Авіва грузавік заехаў у натоўп на прыпынку — дзясяткі параненых

На поўначы ад Тэль-Авіва грузавік заехаў у людзей на аўтобусным прыпынку. Паведамляецца аб дзясятках пацярпелых. Сам кіроўца забіты грамадзянскімі ўзброенымі людзьмі, што былі побач. 

Як піша The Times of Israel, дзясяткі людзей атрымалі раненні ў выніку наезду грузавіка на людзей каля вайсковай базы Глілот.

Грузавік пратараніў натоўп людзей, што былі на аўтобусным прыпынку. Паліцыя падазрае, што гэта быў тэрарыстычны акт.

Кіроўца грузавіка быў застрэлены ўзброенымі грамадзянскімі асобамі, якія знаходзіліся ў гэтым раёне.

Згодна з першапачатковымі данымі паліцыі, аўтобус спыніўся на прыпынку, каб высадзіць пасажыраў. У гэты час грузавік пратараніў людзей, якія там знаходзіліся.

Былі шпіталізаваны 35 пацярпелых, сярод іх шасцёра ў цяжкім стане. Многія пацярпелыя — пажылыя людзі, якія прыехалі ў музей, размешчаны непадалёк.

У раёне Глілот знаходзіцца штаб-кватэра Масада, а таксама некалькі падраздзяленняў ЦАХАЛа. 

Каментары2

  • Члентано
    27.10.2024
    Тэрарызм - зло. Але калі кіроўцу сапраўды зрабілася кепска, а яго на месцы расстрэльваюць пешаходы, то я б не хацеў быць тым кіроўцам.
  • Влад
    27.10.2024
    Члентано, Израиль - государство-террорист!

«У тых, хто быў у Мінску ў 2020-м, зусім іншае меркаванне». Сястра Калеснікавай адказала Пазняку79

«У тых, хто быў у Мінску ў 2020-м, зусім іншае меркаванне». Сястра Калеснікавай адказала Пазняку

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх санаторыях зробяць спецыяльныя нумары для пэўнай катэгорыі людзей

Стала вядома, хто ўзначаліў ініцыятыўную групу Лукашэнкі7

З-за ракетнага ўдару Ізраіля па Іране самалёт сям’і Лукашэнкі ноччу 2 гадзіны кружыў над Баку1

На наступным тыдні можа пайсці першы снег1

Рэдкі выпадак: на чыгунцы Беларусі перайменавалі дзве станцыі5

У ЦВК падалі дакументы рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Лукашэнкі2

Першая прадстаўніца Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» Вольга Сацюк стала мамай6

У Вільні невядомыя падпалілі дзверы Беларускага дома ФОТЫ51

У Гродне сапраўды асудзілі ўладальніка сайта s13.ru, які днямі прызналі экстрэмісцкім2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У тых, хто быў у Мінску ў 2020-м, зусім іншае меркаванне». Сястра Калеснікавай адказала Пазняку79

«У тых, хто быў у Мінску ў 2020-м, зусім іншае меркаванне». Сястра Калеснікавай адказала Пазняку

Галоўнае
Усе навіны →