Культура17

У Вільні з'явіўся помнік паўстанцам — Каліноўскі і паплечнікі з жэстам клятвы

Скульптурная кампазіцыя ў памяць пра паўстанне 1863—1864 гадоў будзе ўрачыста адкрыта ў літоўскай сталіцы да дня 160-й гадавіны пакарання смерцю Кастуся Каліноўскага. Але ёсць і крытыкі. 

Помнік у памяць пра паўстанне 1863-1864 гадоў у Вільні. Фота: Наша Ніва

Помнік пастаўлены ў гістарычным цэнтры, на тэрыторыі францішканскага кляштара, дзе за паўгода да пачатку паўстання адбыліся першыя рэлігійна-патрыятычныя антырасійскія маніфестацыі — таму месца выбрана зусім не выпадкова.

Скульптурная кампазіцыя пастаўлена перад касцёлам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

На шырокім круглым подыуме расстаўленыя бронзавыя постаці чатырох мужчын. Па левы бок стаіць манах-францішканец, бласлаўляючы з крыжам справу паўстання, па правы бок — самі паўстанцы, звернутыя да святыні.

@nashanivanews З Беларуса па лайку! У Вільні з'явіўся помнік паўстанцам — Каліноўскі і паплечнікі з жэстам клятвы #каліноўскі #полккаліноўскага #вільня #жывебеларусь #бчб #белорусы #беларусы #нашаніва ♬ Жыве - TOR BAND

У тварах злёгку ўгадваюцца постаці Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і Цітуса Далеўскага — быццам персаніфікацыі Беларусі, Літвы і Польшчы ў барацьбе супраць царскай улады.

Скульптуры паўстанцаў перад статуяй Дзевы Марыі. Фота: Наша Ніва

На пярэднім плане ўкленчаны Каліноўскі, а за яго спінай — Серакоўскі, абодва з паднятымі ў жэсце клятвы рукамі перад копіяй статуі Беззаганнай Дзевы Марыі, прысягаюць у вернасці Богу і Радзіме. Трохі паводдаль стаіць Далеўскі, трымаючы пры сабе руку так, быццам вось-вось далучыцца да сваіх паплечнікаў.

Скульптура манаха таксама не выпадковая, бо віленскія францішканцы падтрымалі паўстанне. За гэта пасля здушэння паўстання ўлетку 1864 года расійскія ўлады адпомсцілі ордэну — зачынілі кляштар, у карпусах якога стварылі турму, а касцёл перабудавалі пад архіў, знішчыўшы яго багатае ўбранне.

Усе трое паўстанцаў, Каліноўскі, Серакоўскі і Далеўскі, былі пакараныя смерцю і пасля таемна пахаваныя расійскімі ўладамі пад гарой Гедыміна. Пасля выпадковага выяўлення ў часе раскопак на гары парэшткаў паўстанцаў, яны былі ў 2019 годзе ўрачыста перапахаваныя ў капліцы на могілках Роса.

Напярэдадні адкрыцця парафіяне францішканскага кляштара парадкавалі сквер каля помніка. Фота: Наша Ніва

Помнік пастаўлены на сродкі Польскага нацыянальнага фонду, які быў створаны за часамі кіравання партыі «Закон і справядлівасць». У Літве Польскі нацыянальны фонд аказваў падтрымку сярод іншага рэстаўрацыі пафранцішканскага касцёла, які лічыцца «польскім сэрцам» Вільні.

Гэтая акалічнасць абурыла літоўцаў у сацсетак. Яны пабачылі ў дзейнасці польскай арганізацыі ў Вільні непажаданае ўварванне. Акрамя таго літоўцы крытыкуюць нізкі мастацкі ўзровень выканання скульптур.

Тым не менш гэта першы поўнафігурны помнік Кастусю Каліноўскаму ў Вільні.

Абвестка пра ўрачыстае адкрыццё помніка

Адкрыццё помніка адбудзецца ў пятніцу, 22 сакавіка. Аб 11 гадзіне дня помнік асвяцяць, пасля ў касцёле пройдзе імша. Францысканскі манастыр запрашае ўсіх на ўрачыстасць.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары17

  • Паляўнічы за самагетамі
    21.03.2024
    А чаго Кастусь на каленях?
  • Хрэнь
    21.03.2024
    Мдаааа, Каліноўскі на каленях. Гэтым палякам спонсарам Крэмль яшчэ і прыплаціў?
    А боцікі ён зняў, стаіць у шкарпэтачках, каб на такі чысценькі пастаменцік залезці?
    Ну бліііііін
  • Пытаннечка
    21.03.2024
    Адзіны помнік Каліноўскаму, уау. Цяпер беларусы будуць хадзіць да Каліноўскага, які стаіць на каленях. Прыходзіш і глядзіш на Кастуся зверху ўніз. І трэба самім стаць на калені, каб захаваць нейкую павагу на правадыра паўстання. Так і поўзаюць усе на каленях. Толькі ксёндз стаіць і лыбу давіць. Палякі падклалі свіню.

Лукашэнка прызнаў, што мае патрэбу ў адпачынку і што вялікая колькасць людзей яго праклінае57

Лукашэнка прызнаў, што мае патрэбу ў адпачынку і што вялікая колькасць людзей яго праклінае

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхарцы Гомеля, што здымала порна са сваімі дзецьмі, далі 16 гадоў калоніі

Замест Пакістана — Чавусы: беларуска, якая 2 гады адна падарожнічае па свеце, вырашыла пешшу прайсці палову Беларусі6

Музея ў Пішчалаўскім замку (экс-СІЗА на Валадарскага) не будзе2

«Лайкаў допісы з Пуціным». Украінскі НАК супраць удзелу ў Алімпіядзе беларускага чэмпіёна Токіа-2021 Івана Літвіновіча6

Марын Лё Пэн абяцае адмяніць дазвол Украіне біць французскай зброяй па Расіі11

Вяртанне спёкі. Будзе да +32°С1

Беларусь прысабечыла частку тэрыторыі Украіны для ўласных патрэб? 7

«Мой шлях даўжынёю ў 24 гады ў UFC падышоў да завяршэння». Легендарны беларускі баец Андрэй Арлоўскі абвясціў пра завяршэнне кар'еры2

Ля берагоў Маўрытаніі затанула лодка з мігрантамі, загінулі 89 чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка прызнаў, што мае патрэбу ў адпачынку і што вялікая колькасць людзей яго праклінае57

Лукашэнка прызнаў, што мае патрэбу ў адпачынку і што вялікая колькасць людзей яго праклінае

Галоўнае
Усе навіны →