Эканоміка

З Беларусі сышоў буйны валютны брокер. Беларускі рынак Форэкс у заняпадзе

Адзінае ў Беларусі прадстаўніцтва міжнароднай брокерскай кампаніі E-Global Trade & Finance Group (вядомая як Forex4you ці Markets4you) было зачынена без тлумачэння прычын. Такі крок яшчэ больш згортвае доступ Беларусі да сусветнага пазабіржавага валютнага рынку.

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Мінская кампанія ТАА «Ф-ИКС ФО Ю», адзіны беларускі філіял міжнароднай валютна-брокерскай кампаніі E-Global Trade & Finance Group (вядомая як Forex4you ці Markets4you), днямі спыніла сваю дзейнасць у Беларусі, паведамляе партал Finance Magnates. Афіцыйны сайт брокера ў Беларусі (forex4you.by) ужо не працуе, а ліцэнзія кампаніі была выдаленая з рэестру Нацбанка.

Брокер Forex4you, які абслугоўвае больш за 2,9 мільёна трэйдараў і 52 тысячы партнёраў па ўсім свеце, адкрыў свой філіял у Беларусі ў 2021 годзе, аднак пасля пачатку вайны зладзіў рэбрэндынг і змяніў назву на Markets4you, прыбраўшы са сваёй платформы рускую мову.

Прычына закрыцця філіялу Forex4you публічна не называецца, але гэта ўжо стала чацвёртым па ліку сыходам ліцэнзаваных Форэкс-брокераў з беларускага рынку з пачатку года, піша Finance Magnates.

Напрыклад, пляцоўка MTBankFX, якая таксама спыніла дзейнасць у гэтым годзе, скардзілася на «замарозку замежных каштоўных папер беларускіх інвестараў, немагчымасць або значнае падаражэнне міжнародных трансфераў у замежнай валюце, а таксама неабходнасць прымусова і экстрана прадаваць свае актывы».

Улетку Нацбанк Беларусі быў вымушаны прызнаць заняпад беларускага пазабіржавага валютнага рынку, адзначыўшы, што з 2022 года колькасць беларускіх кліентаў ліцэнзаваных Форэкс-пляцовак істотна знізілася і цяпер складае 4,6 тысячы ўдзельнікаў (у пачатку 2023 года такіх кліентаў было 29,2 тысячы).

Цяпер у краіне засталося ўсяго 6 Форэкс-брокераў, якія забяспечваюць выхад Беларусі на сусветны пазабіржавы валютны рынак (самы прыбытковы і буйны фінансавы рынак у свеце). Раней у Беларусі працавалі 32 такіх кампаній.

Рынак Форэкс (скарачэнне ад Foreign Exchange, ці абмен замежнай валюты) — найбуйнейшы міжнародны пазабіржавы рынак валюты, які з'яўляецца самым актыўным фінансавым рынкам у свеце са штодзённым абаротам у больш за 10 трыльёнаў даляраў. 90% гандлю на Форэкс забяспечваюць найбуйнейшыя банкі і цэнтральныя банкі розных краін.

Звычайныя карыстальнікі без вялікага капіталу могуць зарабляць на Форэкс выключна праз ліцэнзаваных брокераў (кампаній-пасярэднікаў) шляхам складання хуткіх угод-закладу на рост або падзенне курсаў валют, што, аднак, спалучана з вялікімі рызыкамі страціць укладанні.

Каментары

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»21

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»

Усе навіны →
Усе навіны

«Квадроберства ў Беларусі існуе даўно». Найлепшыя твіты тыдня8

Беларусы адпачылі ў Еўропе, патраціўшы па 200 еўра на чалавека за 12 дзён1

Туск хоча пастрожыць міграцыйную палітыку ў Польшчы, але актыўна прыцягваць працоўныя рэсурсы4

Тры маляўнічыя прысядзібныя паркі, якія варта наведаць увосень2

За апошнія два дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 11 рэкордаў цяпла

Лукашэнка спадзяецца, што расіяне знойдуць яму нафту на Гомельшчыне8

У Грозным адбыўся магутны выбух3

«Яны мяне атруцяць». Выходзіць кніга з успамінамі Аляксея Навальнага1

Зяленскі падарыў Папу Рымскаму карціну, прысвечаную трагедыі ў Бучы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»21

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»

Галоўнае
Усе навіны →