Свет1111

Дональд Трамп жорстка раскрытыкаваў праведзены абмен зняволенымі

Былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп запатрабаваў у Белага дома падрабязнасцяў адносна пагаднення аб абмене зняволенымі, а таксама выказаў здагадку, што ўрад ЗША мог за вызваленне зняволеных заплаціць.

«Дык калі ж яны [Белы дом] збіраюцца апублікаваць падрабязнасці абмену палоннымі з Расеяй? Колькі людзей мы атрымалі за тых, каго аддалі?

Мы таксама плацім ім наяўнымі? Яны плацяць нам наяўнымі (калі ласка, здыміце гэтае пытанне, таму што я ўпэўнены, што адказу няма)? Ці вызваляем мы забойцаў, кілераў або галаварэзаў? Проста цікава, таму што мы ніколі не заключаем выгадных здзелак ні ў чым, асабліва ў абмене закладнікамі», — напісаў Дональд Трамп, які балатуецца на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах ад Рэспубліканскай партыі.

Ён заявіў, што, калі быў прэзідэнтам, нібыта вярнуў многіх закладнікаў і не даў за гэта ні цэнта.

«Рабіць так — гэта дрэнны прэцэдэнт на будучыню. Так і павінна быць, інакш сітуацыя будзе рабіцца ўсё горшай і горшай. Яны вымагаюць грошы ў ЗША. Яны называюць здзелку «складанай», каб ніхто не мог зразумець, наколькі яна дрэнная», — дадаў Трамп.

Каментары11

  • Белы трус
    01.08.2024
    Прачытаў загаловак і падумаў, што варта пахваліць Трампа. Але потым прачытаў тэкст і зразумеў, што не. Трамп трызніць, яму больш не налівайце. І не выбірайце яго, калі ласка.
  • Acab
    01.08.2024
    Зара спадара Трампа запішуць ў расейскія агенты))

    Сваё ж надзвычай неабходнае меркаваньне Акабчык Маленькі не пісацьме тут, бо Акабчыкавыя меркаваньні звычайна захрусаюць ў прэмадэрацыі.
  • А Баба Яга супраць
    01.08.2024
    Яшчэ адзін з роду самаўлюблёных паўлінаў, якія лепш за ўсіх усё ведаюць

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру3

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру

Усе навіны →
Усе навіны

У Лідзе вызначыліся, як будзе выглядаць помнік паэту Валянціну Таўлаю ФОТА1

Кіраўнік Еўрарады: Еўрасаюз гатовы абараняць тэрытарыяльную цэласнасць Даніі5

У Шуміліне за «экстрэмізм» будуць судзіць загадчыка хірургічнага аддзялення мясцовай бальніцы

Па сеціве паляцела навіна пра атаку дронаў на Мазырскі НПЗ. Гэта фэйк2

Супрацоўнік «Беларуськалія» даў сыну, які нарадзіўся 26 студзеня, імя Лука7

Нямецкая эканоміка паламалася, а «плана Б» ні ў кога няма22

Белы дом адмяніў указ аб замарожванні федэральных грантаў

Ніякага 21 дня. Абвергнуты самы папулярны міф пра звычкі

Стаў вядомы памер мыта, якое Еўракамісія прапануе ўвесці на сельгаспрадукцыю і азотныя ўгнаенні з Беларусі і Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру3

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць