Самалёт з былымі зняволенымі расійскіх турмаў і Рыка Крыгерам прызямліўся ў Кёльне
Фота самалёта, які здзейсніў пасадку, тыражуюць многія СМІ, саміх вызваленых пакуль што не паказваюць.
Каля аэрапорта самалёт чакалі каля 100 чалавек.
Былых зняволеных сярод іншых сустракае ў аэрапорце федэральны канцлер Германіі. На прэс-канферэнцыі, зладжанай у аэрапорце, ён заявіў, што здзелка па абмене зняволенымі, у рамках якой быў вызвалены асуджаны пажыццёва Вадзім Красікаў, далася Берліну нялёгка.
Ён запэўніў, што на гэты крок было вырашана пайсці пасля кансультацый з адказнымі міністрамі і кіруючай кааліцыяй. Нямецкі ўрад, маўляў, некалькі тыдняў працаваў з амерыканскімі і еўрапейскімі партнёрамі над рашэннем па здзелцы.
Цікава, дарэчы, што нямецкія медыя, расказваючы пра абмен, па нейкіх прычынах ухіляюцца ад таго, каб паказваць і называць па імені Рыка Крыгера, які быў асуджаны ў Беларусі да смяротнага пакарання, памілаваны Лукашэнкам і трапіў у групу абмену. Напрыклад, у трансляцыі tagesschau.de ён фігуруе так:
Для параўнання:
Дональд Трамп жорстка раскрытыкаваў праведзены абмен зняволенымі
Лукашэнка з Крыгерам сеў у лужыну. А значэнне вызвалення расійскіх палітвязняў вось у чым
Чаму ў вялікім абмене не было беларускіх палітвязняў? Адказ Вячоркі
Пуцін асабіста сустрэў сваіх вызваленых агентаў у маскоўскім аэрапорце
Калі б Навальны быў жывы, ён быў бы сярод абмененых — Белы дом
Абмен зняволенымі завяршыўся, у ім узялі ўдзел 26 чалавек
Каментары