Гладкая абвінаваціла адваката Крыгера ў вынясенні смяротнага прысуду
Менавіта частковае, а не поўнае прызнанне віны, сцвярджае прапагандыстка, стала прычынай таго, што суд прыгаварыў Крыгера да расстрэлу.
Прапагандыстка Людміла Гладкая заявіла, што ў вынясенні смяротнага прысуду грамадзяніну Германіі Рыка Крыгеру вінаваты яго адвакат.
«Ён прызнаваў сваю віну цалкам, па ўсіх эпізодах, па ўсіх прад'яўленых артыкулах, але потым з'явіўся той адвакат, які вёў яго далей і чалавек стаў прызнаваць сваю віну часткова», — заявіла Гладкая ў эфіры «Беларусь 1».
Менавіта «частковае прызнанне віны», як сцвярджае прапагандыстка, і стала прычынай таго, што суд у выніку прысудзіў Крыгера да смерці.
Яна таксама заявіла, што «адзіны ва ўсім свеце», хто можа дапамагчы Крыгеру пазбегнуць смерці — гэта Аляксандр Лукашэнка, які можа памілаваць замежнага грамадзяніна.
Гладкая дадала, што Германіі «напляваць на свайго грамадзяніна», а вось Беларусь «да дыялогу адкрытая».
Прапагандыстка намякае, што Германіі трэба паспяшаць. «Трэба гаварыць, трэба дамаўляцца, тым больш, як ты ведаеш, прысуд па гэтай справе ўжо набыў законную моц і можа быць выкананы ў любы момант. Гэта значыць зараз лік ідзе літаральна на гадзіны, магчыма, апошнія гадзіны ў жыцці грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера», — сказала яна.
Грамадзянін ФРГ Рыка Крыгер быў прысуджаны да смяротнага пакарання нібыта за ўчыненне выбуху на станцыі Азярышча пад Мінскам. У тым здарэнні ніхто не пацярпеў.
Прапаганда паказала фільм пра Крыгера. З яго вынікае, што немца мог разыграць КДБ, а пытанняў болей, чым адказаў
«Раптам не прыйшоў на працу, а праз пару дзён яго затрымалі». Новыя падрабязнасці пра немца, прысуджанага да расстрэлу ў Беларусі
Урад ФРГ не каментуе магчымы абмен Крыгера. Ён выказаў занепакоенасць фільмам БТ
«Там думаюць пра адно — калі ўсё гэта здарыцца». Дзе і ў якіх умовах цяпер знаходзіцца Рыка Крыгер?
Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага
Каментары