Грамадства1111

«Там думаюць пра адно — калі ўсё гэта здарыцца». Дзе і ў якіх умовах цяпер знаходзіцца Рыка Крыгер?

Абмеркавалі магчымыя варыянты з праваабаронцамі.

Рыка Крыгер падчас суда

Пасля таго, як чалавека ў Беларусі прысуджалі да смяротнага пакарання, яго трымалі ў СІЗА №1 — на Валадарцы. Там жа смяротнікаў і расстрэльвалі. Цягам апошніх 30 гадоў Валадарка была адзіным месцам у Еўропе, дзе ажыццяўлялася смяротнае пакаранне.

Але ж некалькі месяцаў таму Валадарку расфарміравалі, а зняволеных перавезлі ў комплекс у Калядзічах — цяпер СІЗА №1 знаходзіцца менавіта там. Аднак ці размяшчаюць там смяротнікаў? Дакладна невядома. На думку праваабаронцаў, з якімі мы пагутарылі, гэта адзін з верагодных варыянтаў. Комплекс у Калядзічах новы, таму можна спадзявацца на трохі лепшыя побытавыя ўмовы, чым у іншых СІЗА.

Праваабаронца Васіль Завадскі, былы кіраўнік медслужбы ў Дэпартаменце выканання пакаранняў МУС, лічыць, што ў Калядзічах мусяць быць запраектаваныя спецыяльныя камеры для смяротнікаў. Але ён падказвае і іншы варыянт — на думку Завадскага, больш верагодна, што немца павезлі ў следчую турму ў Жодзіне:

«Там утрымліваюцца пажыццёва зняволеныя, адпаведна, ёсць неабходная ахова. Можа, на пераходны перыяд [смяротнікаў пакінуць у Жодзіне].

Пісалі, што ў Валадарцы смяротнікі былі ў адасобленым участку СІЗА, дзе не перасякаліся з іншымі зняволенымі. Напэўна, калі іх будуць трымаць у Калядзічах, там таксама будзе нешта адасобленае, можа, нейкі тупік калідора. Нават калі чалавек толькі пад следствам па артыкулах, за якія можа быць смяротнае пакаранне, хутчэй за ўсё, яго будуць трымаць далей ад іншых».

Мы пагутарылі таксама з юрыстам, які працаваў з прысуджанымі да смяротнага пакарання. Ён нагадвае, што прысуд Крыгера ўступіў у законную сілу. Невядома, ці пісаў немец хадайніцтва аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Але калі і не пісаў, матэрыялы пра адмову ад напісання гэтага хадайніцтва праз Вярхоўны суд накіруюць у тую ж камісію па памілаванні і на разгляд да Лукашэнкі. Юрыст мяркуе, што цяпер якраз ідзе гэты працэс.

«Наўрад ці ў Крыгера ёсць сваякі ў Беларусі, але яго можа наведваць адвакат і супрацоўнікі нямецкага пасольства. Не памятаю выпадкаў, калі б у такіх кейсах не дапускалі наведнікаў. Шпацыры Крыгеру не дазволеныя, ён можа ўзяць кнігу ў бібліятэцы, мае права на тое, каб яго наведваў медык ці святар. 

Прысуджаныя да расстрэлу пастаянна знаходзяцца ў сваёй камеры, фактычна ізаляваныя ад усіх. На Валадарцы іх маглі трымаць у камеры па два чалавекі, то-бок была нейкая мінімальная камунікацыя. Але гэта не заўсёды добра, бо здараліся міжасабовыя канфлікты, і калі людзі ў стане дэпрэсіі, часам ім лягчэй знаходзіцца ў камеры па адным. 

У любым выпадку, мяркую, што ён абмежаваны ў камунікацыі. На Валадарскага быў асобны невялікі калідор з камерамі для такіх людзей, і яны маглі там кантактаваць толькі з канваірам і прадстаўніком адміністрацыі», — расказвае адвакат.

Смяротнікам не абмяжоўваюць ліставанне. Можна атрымліваць грашовыя пераводы і траціць іх у турэмнай краме. На думку адваката, хаця Крыгер і не ведае рускую і беларускую мову, наўрад ці яму забаранілі б пісаць па-нямецку — верагодна, цэнзары ў такім выпадку неяк перакладаюць яго лісты.

Крыгер, як і іншыя смяротнікі ў Беларусі, мае права звяртацца да доктара. Звычайна для гэтых асуджаных ладзяць медагляд, і незалежна ад таго, ці ёсць у чалавека псіхічны разлад, яму выдаюць супакаяльныя прэпараты.

Адвакат згадвае:

«Перад маімі вачыма было некалькі асуджаных, і кожны паводзіў сябе па-рознаму. Нехта знаходзіцца ва ўзрушаным і ўзбуджаным стане, таму супакаяльныя тут былі б да месца. Нехта наадварот — у прыгнечаным і дэпрэсіўным стане. Яшчэ ў мяне ў памяці бывалы чалавек, якога неаднаразова прыцягвалі да адказнасці, ён адседзеў шмат гадоў. Ён адчуваў сябе па-баявому, не надта думаў, як гэта будзе, калі прыйдзе яго апошняя гадзіна, таму жыў больш надзённымі праблемамі. Кожны рэагуе на прысуд па-рознаму, але натуральна, што яны ўсе ў стрэсе і штодзень думаюць пра адно — калі ўсё гэта здарыцца.

Не сутыкаўся з тым, каб маім кліентам адмаўлялі ў медычнай дапамозе. Складана меркаваць, наколькі яна паўнавартасная, але яна ёсць. Яны могуць звяртацца да псіхолага, іх рэгулярна аглядае псіхіятр».

Васіль Завадскі згадвае думку былога начальніка СІЗА №1 Алега Алкаева пра тое, што ў асуджаных да смяротнага пакарання вельмі сур'ёзна змяняецца псіхіка. Алкаеў лічыў, што гэта можа быць падставай для псіхіятрычнай экспертызы, каб праверыць, ці разумее чалавек тое, што з ім адбываецца. Далей, у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, вынікі экспертызы маглі б быць нагодай не прымяняць смяротнае пакаранне, бо па законе, калі чалавек у стане поўнай адсутнасці памяці, прысуд не мусіць быць прыведзены ў выкананне.

Алкаеў нават прапаноўваў рухацца ў гэтым кірунку, каб смяротнае пакаранне не прымянялася ў Беларусі, але здарыліся падзеі 2020-га, потым Алкаеў памёр. І цяпер не тое становішча ў краіне, каб заводзіць размовы на гэтую тэму, адзначае Завадскі.

Раней, кажа суразмоўца-адвакат, асуджаных да смерці вадзілі па калідорах з рукамі ў кайданках ззаду, так і заводзілі іх у кабінет для сустрэч. Напэўна, ніхто не адмяняў нашэнне робы — да самага канца яны ходзяць у робе з надпісам на спіне «ИМН» (исключительная мера наказания — выключная мера пакарання — «НН»). Магчыма, у камеры яны могуць быць у паўсядзённай вопратцы, але калі іх выводзяць, на іх мусіць быць роба. Адзін з братоў Косцевых змагаўся з гэтым, і на нейкі час яму дазволілі зняць робу.

«Крыгер — прадмет гандлю, таму, магчыма, у яго трохі палепшаныя ўмовы ў параўнанні з іншымі, не выключана, што ён можа і робу не апранаць. Гэта цалкам унікальны выпадак, таму складана сказаць. Спадзяюся, яго абмяняюць на кагосьці, ён выйдзе, апынецца ў Германіі і раскажа нам, як гэта ўсё адбывалася», — кажа юрыст.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • Дыяна Савіта Вагнер
    25.07.2024
    Чаму ўсе так упэўненыя, што Крыгер прадмет гандлю? Нічога не паказвае на гэта.
  • A
    25.07.2024
    Таксама спадзяюся.
  • Туды яму дарога
    25.07.2024
    Няўжо я зноў пабачу як у Беларусі расстралялі немца?

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?4

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомага трэнера па ўсходніх адзінаборствах судзяць за жаданне ваяваць за Украіну2

Канапацкая сцвярджае, што яе каманда збірае ў дзень мінімум па чатыры тысячы подпісаў8

Памятаеце міністра спорту Качана, які ўляпаўся ў туалетны скандал? Яго цяперашняя пасада не ўражвае3

Цягнік Мінск — Гомель прыбыў на канцавую станцыю са спазненнем на чатыры з паловай гадзіны

У Мінску з'явіліся дзве новыя вуліцы. Вось якія назвы1

Пасля нападу на калону ў Малі загінулі як мінімум шэсць вагнераўцаў1

Як помнікі русіфікуюць Беларусь? Падлікі пра тое, колькі помнікаў прысвечаныя савецкай гісторыі, а колькі — нацыянальнай2

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»39

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?4

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →