Грамадства1111

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага

Па версіі следства, у Палку Каліноўскага грамадзяніну Германіі прапаноўвалі 2000 еўра на месяц — менш за сярэдні заробак у яго краіне.

Рыка Крыгер падчас суда

Прапагандыстка Людміла Гладкая нарэшце апублікавала свой раней анансаваны рэпартаж пра суд над немцам Рыка Крыгерам, які скончыўся смяротным прысудам.

Па словах Гладкай, Крыгер прыехаў у Беларусь 2 кастрычніка 2023 года «з тэлефонамі і беспілотнікам». 

Яму прадпісвалася

«правесці ў Асіповічах разведку і фатаграфаванне аб'ектаў па каардынатах. Інструкцыі прыкладаліся. І вось 4 кастрычніка Рыка фатаграфуе тэрыторыю в/ч 97115, вайсковую тэхніку. На наступны дзень — участак чыгуначных пуцей, вагоны, пагрузачна-разгрузачную платформу побач з чыгуначнай станцыяй «Азярышча»,

паслаўшы даныя свайму куратару па імені Мікалай.

Пасля таго Крыгер

«атрымлівае каардынаты і фота тайніка з самаробнай выбуховай прыладай (СВП), а таксама інструкцыю, як усталяваць яе на чыгунцы. Тайнік Крыгер знайшоў у лесапасадцы ў Першамайскім раёне Мінска, пад апорай ЛЭП. Дастаў заплечнік з СВП (не менш за 3 кг выбуховага рэчыва актоген), перавёз і ўсталяваў на чыгуначных пуцях «Азярышча».

Пасля таго Крыгер, паводле прапагандысткі, адсправаздачыўся пра выкананне задання, вярнуўся ў мінскі гатэль і збіраўся 6 кастрычніка вылецець у Баку.

Выбух адбыўся 5 кастрычніка ў 23:22, як сцвярджае Гладкая, «якраз перад прыбыццём на станцыю пасажырскага цягніка». У выніку гэтага нібыта былі, паводле слоў прадстаўніка чыгункі,

«цалкам разбураныя шпалы, рэйкі зрушаныя, выгнутыя вонкі, пашкоджаныя чыгуначнае палатно, мацаванне, раскіданы шчэбневы баласт з утварэннем варонкі, аголеная арматура…»

Пасля таго Людміла Гладкая шчодра цытуе паказанні жыхароў дамоў, якія знаходзіліся непадалёк ад месца выбуху. Усе, вядома, моцна перапалохаліся, у некаторых з вокнаў павылятала шкло, а ў адной са сведак нават нібыта пагнула жалезныя дзверы. 

Па словах Гладкай, адзін са сведкаў сцвярджаў, што 6 кастрычніка на пуці, дзе заклалі выбухоўку, павінна была грузіцца вайсковая тэхніка. Праз выбух гэтую пагрузку затрымалі, «а значыць, гэта магло паўплываць на мабільнасць войскаў».

Затрыманы немец нібыта адразу прызнаўся толькі ў агентурнай дзейнасці, нічога астатняга не прызнаваў, а таму гэта ўсё, маўляў, доўга і ўпарта даказвалі праз 

«паказанні дзясяткаў сведак, пацярпелых, жыхароў найбліжэйшых да месца выбуху вуліц, людзей, якія былі на чыгуначнай станцыі ў момант і пасля выбуху. Гэта і апытанні служачых в/ч, таксіста, які вёз Крыгера, вынікі аператыўна-вышуковай дзейнасці, паказанні абвінавачанага, якія даваў на папярэднім следстве, пры праверцы паказанняў на месцы. Гэта і вынікі экспертыз (дактыласкапічнай, выбухатэхнічнай, генетычнай і іншых), запісы з камер відэаназірання, інфармацыя з мабільных абвінавачанага, перапіскі, вынікі ператрусаў».

У судзе ад дачы паказанняў Крыгер нібыта адмовіўся, таму зачытвалі толькі тыя, што ён даў падчас следства. На інкрымінаваныя яму злачынствы ён, маўляў, пайшоў добраахвотна і выключна дзеля грошай.

Ваяваць жа ва Украіне, паводле лукашэнкаўскай прапагандысткі, Крыгеру прапаноўвалі ажно за 2 тысячы еўра ў месяц. Гэтая сума, вядома, можа ўразіць беларусаў, але каб яна магла спакусіць грамадзяніна Германіі — вельмі сумнеўна.

Як вядома, суд скончыўся вынясеннем Рыка Крыгеру смяротнага прысуду. Гладкая называе канкрэтныя прозвішчы тых, хто яго выносіў. Суддзёй быў Алег Лапека, а дзяржаўны абвінаваўца — Таццяна Гракун.

Рыка Крыгер, паводле Гладкай, прысуд абскарджваць не стаў, і ён ужо набыў моц.

Каментары11

  • Й
    22.07.2024
    Думаю, усё было так: чувак напісаў у адзін з фэйкавых ботаў ПКК, там яго ўзялі ў абарот: спачатку адправілі пафоткаць ВЧ, потым падсунулі тайнік з выбухоўкай і "далі заданьне" учыніць выбух на нейкім пустыры з мінімальнымі пашкоджаньнямі і без ахвяр.
  • Янка
    22.07.2024
    Прывез дрон?! Сур'ёзна? Гэта калі дроны ўжо былі жорстка забароненыя? А 30 прасаў і парашут за ім не цягнуліся?
  • ell
    22.07.2024
    Мне падаецца, што першай рэакцыяй Эўропы на ўчыненыя ў адносінах да грамадзяніна Германіі злачынствы ў Беларусі, якія былі яскрава прадэманстраваны гэтым рэпартажам, павінна быць аб'вяшчэньне ў вышук бандытаў Алега Лапекі і Таццяны Гракун. Незаконнае пазбаўленне чалавека жыцця - самае страшнае са злачынстваў. І яскрава дэманструе твар лукашыстаў - забойцы, злодзеі і бандыты.

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты1

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Усе навіны →
Усе навіны

Вызначыліся супернікі зборнай Беларусі ў адборачным турніры да ЧС-20263

Латушка — камандзе Бабарыкі: Большасць выступае за тое, каб працягваць ціск30

У Мінпрацы расказалі, як зрабіць сабе 3 студзеня выходным днём

Грамадзяніна Расіі Дзмітрыя Лукашэнку затрымалі ў Маскве за наркотыкі3

Канапацкая: Дзяржаўныя СМІ пароўну асвятляюць працу ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты6

У Мастах другакласнік выратаваў ката з сабакам ад пажару2

Джым Кэры прадаў асабняк у Лос-Анджэлесе за $20 мільёнаў, прычым зрабіў зніжку на $9 мільёнаў

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі25

Лукашэнка падоўжыў бязвіз для еўрапейцаў да канца 2025 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты1

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Галоўнае
Усе навіны →