25 ліпеня прыкладна ў 12:30 на дарозе «Пад'езд да горада Гомеля ад аўтадарогі М-8» 71-гадовы кіроўца за рулём аўтамабіля «Джылі» выехаў на сустрэчную паласу сутыкнуўся з аўтамабілем «Форд», паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.
У выніку ДТЗ у бальніцу даставілі 5 чалавек: двух кіроўцаў і трох пасажыраў аўтамабіля «Форд», сярод якіх — дзеці 7-мі і 8-мі гадоў.
Адзначаецца, што дзеці перавозіліся без дзіцячых аўтакрэслаў.
«Джылі» згнілы. Разарвала. Перакуліўся толькі «Форд». За рулём «Джылі» быў знаёмы, ішоў з боку Гомеля. Кажа, рэзка пацягнула на сустрэчку. Скардзіўся на боль у грудзях. У «Фордзе» маладая жанчына, двое дзяўчынак гадоў па 7-9, пажылая жанчына. Дзяўчына-кіроўца з драпінамі. Я ішоў з Гомеля, у люстэрка ўбачыў замес, развярнуўся, пайшоў дапамагаць», — апісаў у аўтачаце сітуацыю яе відавочца Уладзімір.
Разарваны аўтамабіль — гэта, верагодна, Geely MK I, які вырабляўся ў 2006-2014 гадах.
Каментары