Кіраўнік МУС Украіны Ігар Кліменка паведаміў некаторыя дэталі аб затрыманні ў Дняпры меркаванага забойцы грамадскага дзеяча Ірыны Фарыён, піша «Новая газета».
Малады чалавек — жыхар Дняпра. Для падрыхтоўкі забойства ён арандаваў не менш за тры кватэры ў Львове, сказаў Ігар Кліменка.
Раней паліцыя распаўсюдзіла такі фотаробат.
«Велізарная каманда аператыўнікаў» працавала 139 гадзін, абследаваўшы 100 га тэрыторыі адыходу стрэлка. Знайсці мужчыну пасля атрымання яго фота «было справай часу».
Следства схіляецца да меркавання, што стралок — толькі выканаўца.
«Больш інфармацыі будзе апублікавана пазней», дадаў Ігар Кліменка.
Нагадаем, што ў былую дэпутатку Вярхоўнай Рады ад партыі «Свабода» Ірыну Фарыён стралялі ўвечары 19 ліпеня ў Львове. Падчас замаху яна атрымала цяжкое раненне, пасля якога была дастаўлена ў бальніцу, дзе і памерла праз тры гадзіны.
Затрымалі падазраванага ў забойстве Ірыны Фарыён
Паліцыя Украіны паказала фота меркаванага забойцы Ірыны Фарыён
Раіла біць нагой у сківіцу кожнаму маскваротаму, называла акупацыю Марыупаля кармай — хто такая Ірына Фарыён, якую забілі ў Львове
Ірына Фарыён памерла ў бальніцы
У Львове стралялі ў палітыка Ірыну Фарыён. Яна ў крытычным стане
Каментары