У Крыме жанчына вырашыла пакончыць з сабой — яна ўзарвала цэлы дом з суседзямі, але выжыла
Жанчына перад самагубствам вырашыла выкурыць апошнюю цыгарэту.
Жыхарка Уладзіславаўкі Алена вырашыла пакончыць з сабой з-за вялікіх даўгоў. Па яе словах, яна страціла надзею змагацца за сваё існаванне.
Звесці рахункі з жыццём 48-гадовая жанчына вырашыла дома, атруціўшыся газам. Яна адкрыла фаеркі на поўную магутнасць. А затым вырашыла выкурыць апошнюю цыгарэту. Для гэтага Алена выйшла ў іншы пакой, піша Baza.
Як толькі жанчына чыркнула запальнічкай, адбыўся магутны выбух. У аднапавярховым шматкватэрным доме абрынуўся дах. Загінула 82-гадовая суседка жанчыны, трапіў у бальніцу яе 60-гадовы сусед — з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і пераломамі рэбраў.
А вось сама Алена выжыла — яна атрымала апёкі 25-30% цела. Цяпер жанчына кантактуе з паліцыяй.
-
Мігрант на беларуска-польскай мяжы схаваўся за прыбіральняй. Але не ўлічыў адзін нюанс ВІДЭА
-
Імаверны прэм'ер Літвы: Штучныя абмежаванні для беларусаў нелагічныя. Беларусы дапамагаюць эканоміцы Літвы
-
«Зноў з'езджу ў Мінск, усё вырашым». Украінскі дэпутат, звязаны з ГУР, заклікаў Зяленскага да перамоваў з Расіяй
Каментары