Свет1010

«Зноў з'езджу ў Мінск, усё вырашым». Украінскі дэпутат, які прыязджаў у Беларусь, заклікаў Зяленскага да перамоваў з Расіяй

Яўген Шаўчэнка, які мае сувязі ва ўладных колах Беларусі, заявіў, што напісаў ліст Дональду Трампу.

Yevheniy Shevchenko Яўген Шаўчэнка Евгений Шевченко
Народны дэпутат Украіны Яўген Шаўчэнка. Скрыншот відэа

Народны дэпутат Украіны выказаў намер зноў з'ездзіць у Мінск і дапамагчы ў арганізацыі перамоў з Расіяй.

Шаўчэнка ў сваім тэлеграм-канале заклікаў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пачаць дыялог. Інакш, маўляў, гэта будзе пагражаць яго зняццем з пасады.

«Пара, таварыш прэзідэнт, пачынаць дыялог. Я разумею, што пасля гэтага табе давядзецца пайсці. Але краіна важнейшая за асабістыя амбіцыі. Я дапамагу, калі што. Зноў з'езджу ў Мінск. Усё вырашым. Ты толькі пачні. А калі не захочаш, цябе прымусяць сысці. І прымусяць цябе тыя, хто ўчора табе апладзіраваў у краінах заходняга свету», — напісаў дэпутат.

У іншым допісе ён заявіў, што накіраваў ліст Дональду Трампу з просьбай «спрыяць спыненню далейшага аўтарытарызму, дыктатуры і беззаконня, а таксама вяртанню дэмакратыі і свабоды слова ў палітычнае жыццё Украіны».

На выказванні Шаўчэнкі адрэагаваў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ермак.

«Некаторыя народныя дэпутаты, здаецца, заблыталіся ў пытаннях нацыянальнай бяспекі, нацыянальных інтарэсаў і будучыні краіны.

Калі ў іхніх галовах нацыянальныя інтарэсы роўныя паражэнню Украіны, то яны робяць вялікую памылку ў інтарэсах РФ. План перамогі Украіны, Формула міру — гэта шлях да справядлівасці», — напісаў Ермак у сваім тэлеграм-канале.

Яўген Шаўчэнка атрымаў вядомасць як актыўны прыхільнік Лукашэнкі і лабіст яго інтарэсаў ва Украіне. Ён наведваў Беларусь яшчэ ў 2021 годзе, дзе ўдзельнічаў у прапагандысцкіх мерапрыемствах і сустракаўся з Лукашэнкам. Пасля гэтага Шаўчэнку выключылі з фракцыі «Слуга народа».

Кіраўнік ГУР Кірыл Буданаў пазней прызнаваўся, што ўкраінская разведка выкарыстоўвала сувязі Шаўчэнкі ў вышэйшым кіраўніцтве Беларусі ў сваіх інтарэсах.

Каментары10

  • н.а.
    08.11.2024
    яшчэ ўчора, чытаючы сьлюнявыя віншаванні сёе-таго, падумала -
    а неўзабаве, глядзіш, і трамп будзе ў госці к нам
  • М
    08.11.2024
    На якой падставе рэдакцыя цьвердзіць, што гэты махровы прарасейскі дзяяч і Лукашыст зьвязаны з ГУР? На падставе яго заяваў?
  • бабруйчанін
    08.11.2024
    М, На падставе слоў Буданава гУр Гугл у дапамогу
    «Ми користуємося можливістю його комунікації, його зв’язками. Загалом ніколи це сильно не приховували. Він є ефективним у цьому процесі. Шевченко досить давно допомагає нам. Давайте назвемо це так. І жодного разу не відмовив, коли ми зверталися з проханнями до нього», – додав керівник ГУР.

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу9

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля смерці Прыгожына наймітам з ампутаванымі канечнасцямі перасталі плаціць пенсіі5

У Беларусі з'явіўся народны паэт12

У Мінску назвалі самыя папулярныя сёлетнія дзіцячыя імёны1

Расійскія настаўнікі на загад беларуса спалілі джынсы, партрэты нобелеўскіх лаўрэатаў і дыскі з Windows4

Расія ў найбліжэйшыя дні можа зноў ударыць «Арэшнікам» па Украіне2

У сірыйскай Латакіі спалілі труну з целам бацькі Башара Асада22

На «востраве педафілаў» у Вялікабрытаніі манахі згвалцілі больш за 50 дзяцей7

Сувязь 5G хутка прыйдзе ў Беларусь, але часу спатрэбіцца шмат1

Перад ударам «Арэшніка» па Дняпры кіраўніцтва Расіі эвакуявалася на Урал2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу9

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Галоўнае
Усе навіны →